web analytics
Віцебскі “губэрнатар” стаў “сэнатарам” » article » За правы чалавека

Віцебскі “губэрнатар” стаў “сэнатарам”

28 September 2012 | admin |

Alaksandar KosiniecСтаршыня Віцебскага аблвыканкаму Аляксандар Косінец абраны 25 верасьня сябрам Савету Рэспублікі ад Віцебскай вобласьці. “Выбары” сябраў Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу пятага скліканьня завяршыліся ў рэгіёне. “Сэнатараў” абіралі праз тайнае галасаваньне на паседжаньні дэпутатаў мясцовых саветаў базавага ўзроўню. У ім узялі ўдзел 694 дэпутаты мясцовых саветаў з 838 абраных.

Разам са старшынём аблвыканкаму права прадстаўляць вобласьць у верхняй палаце парлямэнту даверанае дырэктару прадпрыемства “Дзяржбудэкспэртыза па Віцебскай вобласьці” Мікалаю Канявалаву, старшыні Наваполацкага гарвыканкаму Натальлі Качанавай, вядомаму ў Беларусі бізнэсоўцу, ўладальніку прадпрыемства “Марка” Мікалаю Мартынаву, галоўнаму лекару Аршанскай цэнтральнай паліклінікі Ўладзімеру Плыткевічу, рэктару Віцебскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту Аляксандру Саладкову, генэральнаму дырэктару Віцебскай бройлернай птушкафабрыкі Ганьне Шарэйка і генэральнаму дырэктару “Віцебскаблгаз” Пятру Шэршню.

З васьмі абраных дэпутатамі сябраў Савету Рэспублікі чацьвёра ўжо зьяўляліся “сэнатарамі”. Мікалай Канявалаў зьяўляецца сябрам Камуністычнай партыі Беларусі. Дакумэнты пра вынікі “выбараў” прэзыдыюм абласнога Савету дэпутатаў накіруе ў Цэнтарвыбаркам у двухдзённы тэрмін пасьля паседжаньняў. Вынікі “выбараў” будуць падведзеныя не пазьней за 5 кастрычніка ўключна. Да таго часу адбудзецца таксама рэгістрацыя выбраных сябраў Савета Рэспублікі. Савет Рэспублікі фармуецца ў складзе 64 чалавек: па восем ад кожнай вобласьці і Менску, яшчэ восем прызначае прэзыдэнт.

БЕЛТА

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.