web analytics
Папярэднія вынікі галасаваньня на Віцебшчыне (сьпіс “выбраных”) » article » За правы чалавека

Папярэднія вынікі галасаваньня на Віцебшчыне (сьпіс “выбраных”)

25 September 2012 | admin |

DeputatyПаводле папярэдніх дадзеных, апублікаваных на сайце ЦВК, яўка на выбарах 23 верасьня ў Віцебскай вобласьці склала 80,7%. Агульная яўка па Беларусі – 74,2%. Згодна з ЦВК, найбольшая яўка на Віцебшчыне была зафіксаваная ў Віцебскай сельскай акрузе (88,4%) і Сеньненскай акрузе №30 (88,3%). Найменьшая ў нашым рэгіёне – у Полацкай гарадзкой №28 (62%).

Падаем папярэдні сьпіс “выбраных”:

Віцебская-Горкаўская №17 – дэпутат Палаты прадстаўнікоў Генадзь Грыцкевіч;
Віцебская-Чкалаўская №18 – настаўнік матэматыкі гімназіі №8 Віцебску Міхаіл Волкаў;
Віцебская-Чыгуначная №19 – намесьнік начальніка Віцебскага аддзяленьня Беларускай чыгункі Сяргей Бохан;
Віцебская-Кастрычніцкая №20 – дырэктар Віцебскага дзяржаўнага мэдычнага каледжу Аляксандар Цацоха;
Віцебская сельская №21 – дырэктар Віцебскай кадэцкай вучэльні Ўладзімер Шыцько;
Докшыцкая №22 – старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Андрэйчанка;
Лепельская №23 – старшыня Лепельскага райвыканкаму Пётар Шыкшнян;
Полацкая сельская №24 – намесьнік начальніка ўпраўленьня КДБ па Віцебскай вобласьці Васіль Папко;
Наваполацкая №25 – спартовец Вадзім Дзевятоўскі;
Аршанская №26 – старшыня Аршанскага гарсавету Людміла Дабрыніна;
Аршанская-Дняпроўская №27 – старшыня Аршанскага райвыканкаму Ўладзімер Дзедушкін;
Полацкая гарадзкая №28 – старшыня Полацкага гарсавету Натальля Гуйвік;
Шаркаўшчынская №29 – старшыня Шаркаўшчынскага райвыканкаму Мечыслаў Морхат;
Сеньненская №30 – дэпутат Палаты прадстаўнікоў Аляксандар Папкоў.

Аніводны дэмакратычны кандыдат у парлямэнт, паводле ЦВК, не прайшоў. Незалежныя назіральнікі сьцьвярджаюць, што насамрэч яўка па краіне не дацягнула і да 50%.

Дыялёг

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.