web analytics
Павал Севярынец: Як толькі ўляжыцца пыл непрызнаньня выбараў, распачнецца гандаль з Захадам » article » За правы чалавека

Павал Севярынец: Як толькі ўляжыцца пыл непрызнаньня выбараў, распачнецца гандаль з Захадам

24 September 2012 | admin |

Paval SieviaryniecВыбары ў Палату Прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь прайшлі, але для палітвязьняў нічога не зьмянілася. Хаця адной з умоваў апазыцыі для ўлады было вызваленьне палітычных зьняволеных. Павал Севярынец, які адбывае свой тэрмін за ўдзел у “Плошчы-2010” у спэцкамендатуры № 7 у вёсцы Куплін Пружанскага раёну, лічыць, што пры канцы кастрычніка, магчыма, будуць вызваленыя некалькі вязьняў.

Павaл Севярынец: “Пасьля таго, як уляжыцца пыл непрызнаньня гэтых выбараў з боку Захаду, пачнецца гандаль і на працягу кастрычніка месяца, у першай яго палове, Макей паспрабуе, паехаўшы ў Брусель, гэты гандаль зладзіць. Калі гэта не атрымаецца, то 31 кастрычніка, як і паабяцалі эўрапейскія палітыкі, санкцыі будуць узмоцненыя. Наколькі? Гэта залежыць ад двух апошніх месяцаў. Калі дамовіцца ўдасца, то магчыма некалькі палітвязьняў да канца кастрычніка выйдуць на волю”.

Паводле словаў Севярынца, калі згаварыцца ня ўдасца – палітвязьні будуць сядзець, і для іх умовы могуць значна пагоршыцца. На жаль, кажа Павал Севярынец, у нас людзі ператвораныя ў жывы тавар. Што вельмі брыдка і балюча самім палітвязьням і іх родным і што не спрыяе паляпшэньню іміджу краіны.

Радыё Рацыя

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.