Архіў за September, 2012
Sunday, September 30th, 2012
Кватэры жыхароў першага і другога пад'ездаў пяціпавярховіка па вуліцы Лазо, 11 у Віцебску пачало затапляць 21 верасьня, а прычынай гэтаму стаў рамонт даху дому. І вось ужо паўтары тыдні людзі са страхам і з тазікамі ў рукох сустракаюць кожны дажджлівы дзень. «Тазікі і ванначкі мы ўжо дзесяць дзён пастаянна трымаем ...
Каментаваць »
Friday, September 28th, 2012
Віцебскі актывіст БХД і назіральнік на нядаўніх выбарах Яўген Гуцалаў адбыў сем сутак адміністрацыйнага арышту за арганізацыю несанкцыянаванага пікету. А зараз ён вымушаны заплаціць яшчэ за “паслугі” віцебскага ізалятару часовага ўтрыманьня. Кошт турэмнага “сэрвісу” – 50 тысяч за суткі. Нагадаем, што сем сутак арышту прысудзіла Гуцалаву судзьдзя Кастрычніцкага раёну Віцебску ...
Каментаваць »
Friday, September 28th, 2012
Маці расстралянага Ўладзіслава Кавалёва падала наглядную скаргу. Скарга заняла больш за 50 старонак, яе Любоў Кавалёва падала ў Вярхоўны суд 27 верасьня. "Судзьдзя, які нас прымаў, хацелася б думаць, што ён сур'ёзна паставіцца да гэтай справы. Але ён нават не падымаў вачэй. Машынальна прагледзеў, і тое — толькі папярэднюю скаргу. ...
Каментаваць »
Friday, September 28th, 2012
Старшыня Віцебскага аблвыканкаму Аляксандар Косінец абраны 25 верасьня сябрам Савету Рэспублікі ад Віцебскай вобласьці. "Выбары" сябраў Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу пятага скліканьня завяршыліся ў рэгіёне. "Сэнатараў" абіралі праз тайнае галасаваньне на паседжаньні дэпутатаў мясцовых саветаў базавага ўзроўню. У ім узялі ўдзел 694 дэпутаты мясцовых саветаў з 838 абраных.
Каментаваць »
Thursday, September 27th, 2012
Увечары 26 верасьня Сяргея Каваленку вызвалілі з магілёўскай калёніі. Як распавяла жонка Сяргея Алена Каваленка, муж пазваніў ёй ужо з чыгуначнага вакзалу ў Магілёве і паведаміў, што свабодны і што міліцыянты садзяць яго на цягнік да Віцебска. Алена разам з сынам Валікам плакалі наўзрыд... У Віцебску, акрамя сям'і, яго сустракалі ...
Каментаваць »
Tuesday, September 25th, 2012
25 верасьня на дошках абвестак ля пад'ездаў дамоў, на прыпынках грамадзкага транспарту, у публічных месцах Віцебску зьявіліся налепкі з заклікам: "Свабоду Алесю Бяляцкаму!". Гэтак мясцовыя актывісты прыцягнулі ўвагу жыхароў гораду над Дзьвіной да праблемы палітвязьняў, а таксама павіншавалі выбітнага беларускага праваабаронцу зь юбілеем - у гэты дзень яму споўнілася 50 ...
Каментаваць »
Tuesday, September 25th, 2012
Паводле папярэдніх дадзеных, апублікаваных на сайце ЦВК, яўка на выбарах 23 верасьня ў Віцебскай вобласьці склала 80,7%. Агульная яўка па Беларусі – 74,2%. Згодна з ЦВК, найбольшая яўка на Віцебшчыне была зафіксаваная ў Віцебскай сельскай акрузе (88,4%) і Сеньненскай акрузе №30 (88,3%). Найменьшая ў нашым рэгіёне – у Полацкай гарадзкой ...
Каментаваць »
Monday, September 24th, 2012
На ўсіх выбарчых участках 23 верасьня ў Віцебску амаль аднолькава пахла беляшамі і піражкамі з капустай. Але людзі насы не адварочвалі, бо сярод іх бадай што не было маладых выбарцаў… Людзей да трыццаці было вобмаль. Але й віцябляне старэйшага ўзросту асаблівай радасьці ды аптымізму на падыходзе да ўчасткаў не праяўлялі. ...
Каментаваць »
Monday, September 24th, 2012
Выбары ў Палату Прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь прайшлі, але для палітвязьняў нічога не зьмянілася. Хаця адной з умоваў апазыцыі для ўлады было вызваленьне палітычных зьняволеных. Павал Севярынец, які адбывае свой тэрмін за ўдзел у “Плошчы-2010” у спэцкамендатуры № 7 у вёсцы Куплін Пружанскага раёну, лічыць, што пры канцы кастрычніка, магчыма, будуць ...
Каментаваць »
Sunday, September 23rd, 2012
Незалежнага назіральніка ад Беларускага Хэльсынскага Камітэту Яна Дзяржаўцава выдалілі 22 верасьня з ўчастку №14 Віцебскай-Чыгуначнай выбарчай акругі №19. Ён нібыта перашкаджаў працаваць камісіі. Пра гэта сам назіральнік даведаўся, калі прыйшоў на выбарчы ўчастак пасьля абеду. Як распавёў “Дыялёгу” Ян Дзяржаўцаў, дзеля таго, каб пазбавіць яго права назіраць за выбарамі, была ...
1 каментар »