web analytics
2012 August » archive » За правы чалавека

Архіў за August, 2012

У Віцебску забаранілі пікеты за байкот выбараў

Thursday, August 23rd, 2012

Сябры партыі КХП БНФ падалі 7 заявак на правядзеньне пікетаў за байкот ва ўсе гарадзкія адміністрацыі і атрымалі столькі ж адмоваў. Пікеты забаранілі з прычыны адсутнасьці ў заяўнікаў дамоваў са службамі, якія маюць абслугоўваць мерапрыемствы. Сытуацыю, якая склалася вакол байкатаваньня выбараў у Віцебску, пракамэнтаваў для “Дыялёгу” адзін з заяўнікаў пікетаваньняў ...

Алена Каваленка патрабуе разабрацца з турэмшчыкамі

Thursday, August 23rd, 2012

21 жніўня Алена Каваленка накіравала заявы адразу на два адрасы: начальніку калёніі № 19 і ў магілёўскую пракуратуру. Алена патрабуе разабрацца з законнасьцю дзеяньняў турэмшчыкаў у дачыненьні да яе мужа. «Напісала начальніку калёніі і ў Магілёўскую пракуратуру. За што яго зноў пакаралі карцэрам, ці былі гэтыя дзеяньні законнымі і чаму ...

Справа, узбуджаная ў адносінах да былога намесьніка кіраўніка Віцебскай вобласьці, ахутаная цемрай

Thursday, August 23rd, 2012

22 жніўня ў Менскім гарадзкім судзе пасьля шматмесячнага перапынку працягнуўся судовы працэс па справе, узбуджанай у дачыненьні да колішняга намесьніка старшыні Віцебскага аблвыканкаму Леаніда Кавалёва. Раней, да таго як займець высокую пасаду на Віцебшчыне, былы чыноўнік узначальваў БРСМ. У чым канкрэтна ён абвінавачваецца - дакладна не вядома. Навогул жа, уся ...

За непраўдзівую інфармацыю наконт выбараў пазбавіўся сваёй пасады в.а. галоўнага рэдактара газэты “Голас Сенненшчыны”

Wednesday, August 22nd, 2012

Радыкальныя зьмены неўзабаве адбудуцца у кіраўніцтве рэдакцыі газэты "Голас Сенненшчыны". Аўтар публікацыі, прысьвечанай абяцаньням кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Папкова Аляксандра, выконваючы абавязкі рэдактара газэты Аляксандар Лазюк у добраахвотна-прымусовым парадку рыхтуецца да адстаўкі. Як паведаміла крыніца ў ідэалягічным упраўленьні Віцебскага аблвыканкаму, такая суворая мера выкліканая «нізкім узроўнем прававой культуры журналіста»

Віцебскі аблсуд не задаволіў скаргу Яніны Лясьнеўскай

Wednesday, August 22nd, 2012

22 жніўня Віцебскі абласны суд разгледзеў скаргу актывісткі грамадзянскай кампаніі «Наш дом» Яніны Лясьнеўскай на пастанову аршанскай судзьдзі Іны Кохавай. Нагадаем, адміністрацыйная справа паводле артыкулу 17.8 «Распаўсюд твораў, якія прапагандуюць культ гвалту і жорсткасьці» была спыненая "ў сувязі з заканчэньнем тэрмінаў накладаньня адміністрацыйнага спагнаньня». Аднак актывістка лічыць такую ​​фармулёўку фактычна ...

Палкоўнік Яўсееў па заслугах ацаніў “садзейнічаньне” міліцыі з боку праваслаўнага архіяпіскапа Дзімітрыя

Wednesday, August 22nd, 2012

Начальнік УУС Віцебскага аблвыканкаму палкоўнік міліцыі Ігар Яўсееў уручыў ўзнагародны знак «За садзейнiчаньне» архіяпіскапу Віцебскаму і Аршанскаму Дзімітрыю. Як паведамляе сайт Віцебскай епархіі, уручэньне ўзнагароды адбылося на плошчы Перамогі падчас урачыстай цырымоніі, прысьвечанай 94-й гадавіне з дня ўтварэньня Віцебскай губэрнскай міліцыі. Прадстаўнікі ворганаў унутраных спраў і Беларускага экзархату Рускай праваслаўнай ...

Віцебская пракуратура вынесла папярэджаньне журналістцы Алене Сьцяпанавай

Tuesday, August 21st, 2012

20 жніўня журналістка Алена Сьцяпанава наведала Віцебскую абласную пракуратуру, дзе пракурор П. Зайцаў яе “апытаў”, а затым уручыў пісьмовае папярэджаньне за подпісам намесьніка пракурора вобласьці старшага дарадцы юстыцыі Г. А. Каранько. Паводле паперы, пракуратура падпільнавала журналістку на “неаднаразовым ажыцьцяўленьні падрыхтоўкі аўдыё- і відэматэрыялаў, а таксама інтэрвіюяваньні несельніцтва з мэтай падрыхтоўкі ...

Віцебскія ўлады забаранілі праводзіць бліц-пікетаваньне праваабаронцу Паўлу Левінаву

Monday, August 20th, 2012

Павал Левінаў хацеў зладзіць пікетаваньне 19 жніўня, каб публічна выказаць сваё меркаваньне наконт дзеяньняў намесьніцы кіраўніка адміністрацыі Чыгуначнага раёну Віцебску Натальлі Ляпёшкінай, якая, на думку заяўніка, пазбаўляе грамадзян права на мірныя сходы. Пікетаваньне мелася доўжыцца ўсяго адну хвіліну – ад 21:30 да 21:31. Парадокс у тым, што адмовіла Левінаву ў ...

Адказ Ярмошынай на скаргу гарадоцкага актывіста: Ня маем паўнамоцтваў

Monday, August 20th, 2012

Леанід Гаравы, актывіст руху “За свабоду”, сябар БСДП (Грамада) хутка атрымаў адказ з Цэнтарвыбаркаму на заяву аб выключэньні са складу Гагарынскай участковай камісіі № 36 трох сябраў, прызначэньне якіх адбылося з парушэньнямі нормаў Выбарчага кодэксу Рэспублікі Беларусь. Леанід Гаравы 16 жніўня накіраваў заяву ў Цэнтарвыбаркам, а ужо 18 жніўня ...

“Голас Сенненшчыны” самачынна “зарэгістраваў” кандыдата ў дэпутаты

Monday, August 20th, 2012

Сеньненская раёнка, не дачакаўшыся рэгістрацыі кандыдатаў, распачала раскрутку Аляксандра Папкова. Днямі газэта выйшла зь перадавіцай “Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ 4-га скліканьня Аляксандр Папкоў дапаможа пабудаваць у Багушэўску перасоўную АЗС”. Калі чытаеш матэрыял, становіцца абсалютна незразумелым, пры чым тут Аляксандар Папкоў.