web analytics
2012 August » archive » За правы чалавека

Архіў за August, 2012

ЦВК адхіліў скаргі патэнцыйных кандыдатаў Віцебшчыны

Friday, August 31st, 2012

Шэсьць прэтэндэнтаў на ўдзел у выбарах спрабавалі аспрэчыць рашэньні акруговых выбарчых камісіяў, якія не зарэгістравалі іх у кандыдаты на ўдзел у парлямэнцкіх выбарах. І ўсе атрымалі адмовы. Цэнтарвыбаркам не задаволіў скаргу Ірыны Яскевіч, віцебскай прадстаўніцы АГП, якая хацела балятавацца ў Віцебскай-Чкалаўскай акрузе № 18, і якую выбарчая камісія не зарэгістравала на ...

Тэлевыступ віцебскага кандыдата ў дэпутаты зьнялі на падставе ананімнага дакумэнту

Thursday, August 30th, 2012

Выступ Сяргея Рэзьнічэнкі мусіў трансьлявацца ўвечары 28 жніўня. Але ў этэр ён так і ня выйшаў. Актывіст АГП зьвярнуўся ў Віцебскую тэлерадыёкампанію, дзе яму паказалі паперу з ЦВК. Аднак яго прозьвішча ў дакумэнце пра забарону тэлевыступаў не было.

Павал Севярынец: Прысуд Дашкевічу - гэта прысуд усім нам

Wednesday, August 29th, 2012

Сустаршыня "Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі", палітвязень Павал Севярынец пракамэнтаваў новы прысуд лідэру "Маладога Фронту" Зьмітру Дашкевічу (дадатковы год турмы): "Судзілішча над Дашкевічам – вельмі сур'ёзная рэч. Па-першае, цяпер паняцьце 'дасядзець да званка' для палітвязьняў адмяняецца. Колькі будзе рэжым – столькі будуць і палітвязьні. І, магчыма, некаторым давядзецца адбыць у турме столькі ...

Цэнтарвыбаркам не задаволіў скаргу Сяргея Парсюкевіча наконт яго нерэгістрацыі кандыдатам ў дэпутаты

Tuesday, August 28th, 2012

28 жніўня прайшло першае паседжаньне Цэнтральнай выбарчай камісіі наконт разгляду скаргаў незарэгістраваных кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. У ліку «адмоўнікаў», што асабіста зьявіліся на гэтае паседжаньне, быў і актывіст грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Сяргей Парсюкевіч зь Віцебску. Ён аспрэчваў рашэньне акруговай выбарчай камісіі, якая адмовіла яму ...

Ярмошына назіральнікам: Акулярамі можаце карыстацца, а вось біноклямі - не!

Sunday, August 26th, 2012

З пытаньнем, ці мае мае права назіральнік на выбарчым участку выкарыстоўваць разнастайную оптыку - акуляры, бінокаль, манокаль, падзорную трубу, лярнэт і іншыя, - зьвярнуўся ў цэнтральную выбарчую камісію віцебскі актывіст Кастусь Мардзьвінцаў. Адказ, атрыманы ад старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай: карыстацца акулярамі назіральнік мае права, "што тычыцца спэцыяльных аптычных прыбораў, то ...

Узнагародзіўшы пракурора Віцебскай вобласьці, Лукашэнка парушыў закон?

Saturday, August 25th, 2012

Указам ад 15 жніўня А. Лукашэнка ўзнагародзіў вялікую групу вайскоўцаў і прадстаўнікоў сілавых структур мэдалём "За бездакорную службу" I, II, III ступені. Як мінімум адно ўзнагароджаньне ў гэтай чарадзе выклікае вялікія сумневы ў яго законнасьці. Гэта ўзнагароджаньне названым мэдалём трэйцяй ступені пракурора Віцебскай вобласьці старшага дарадцы юстыцыі Генадзя Дыско

Кандыдат у дэпутаты Аляксей Гаўруцікаў можа застацца без тэлевізійнага этэру

Saturday, August 25th, 2012

Віцебскага сацыял-дэмакрата Аляксея Гаўруцікава папярэдзілі, што ягоны тэлевыступ можа быць зьняты з этэру. Бо ён, паводле словаў дырэктара тэлерадыёкампаніі "Віцебск" Анатоля Камовіча, "дэманстраваў партрэт 'крымінальніка', што зьяўляеца недапушчальным пры цяперашнім рэжыме". Аляксей Гаўруцікаў распавёў, што пасьля запісу ягонага тэлевыступу ў студыю забег чалавек, які назваўся дырэктарам тэлерадыёкампаніі, ды прапанаваў усё ...

Акруговыя выбарчыя камісіі Віцебску адмовілі ў рэгістрацыі ў якасьці кандыдатаў чатыром прэтэндэнтам на ўдзел у выбарах

Saturday, August 25th, 2012

Найбольш патэнцыйных кандыдатаў "адсеяла" выбарчая камісія Віцебскай-Кастрычніцкай выбарчай акругі № 20. Тут зарэгістравалі толькі 4 прэтэндэнтаў з 7, у тым ліку трох партыйных вылучэнцаў: ад партыі левых "Справядлівы сьвет" - Аляксандара Вінаградава, Аляксандра Дзядзінкіна - ад КПБ, Андрэя Рэзьнічэнку - ад АГП. Не зарэгістравалі актывіста кампаніі "Гавары праўду" Сяргея Парсюкевіча і ...

Марэк Мігальскі выступіў з новай ініцыятывай у падтрымку Сяргея Каваленкі

Saturday, August 25th, 2012

Эўрадэпутат Марэк Мігальскі распачынае новую ініцыятыву ў падтрымку зьняволенага сябра Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Сяргея Каваленкі. Палітык заклікае ўсіх людзей добрай волі пісаць лісты ў "Міжнародную амністыю" з заклікам, каб гэтая міжнародная ўстанова прызнала Каваленку вязьнем сумленьня: "Заўтра разьмяшчу ў блогу такое абскарджаньне, каб шматлікія асобы атакавалі Amnesty International з просьбай ...

Пракурор патрабуе пакараць былога віцэ-губэрнатара Віцебскай вобласьці 7 гадамі калёніі з канфіскацыяй

Friday, August 24th, 2012

23 жніўня ў Менскім гарадзкім судзе працягнуўся суд над былым намесьнікам старшыні Віцебскага аблвыканкаму, а яшчэ раней першым сакратаром ЦК БРСМ Леанідам Кавалёвым. Суд распачаўся яшчэ летась, але толькі 22 жніўня зьявілася першая афіцыйная інфармацыя па гэтай справе. А ўжо на наступны дзень пасьля гэтага адбылося апошняе пасяджэньне: бакі выступілі ...