web analytics
2012 July » archive » За правы чалавека

Архіў за July, 2012

За зьнявечаньне птушанят бакланаў крымінальнага пакараньня ня будзе

Saturday, July 28th, 2012

Такое рашэньне прыняла пракуратура Чашніцкага раёну пасьля вывучэньня матэрыялаў, атрыманых ад міліцыі. Аднак "былі заўважаныя прыкметы адміністрацыйнага правапарушэньня" — артыкул 15.45 КаАП — жорсткае абыходжаньне з жывёламі. У выніку, РАУС перадаў матэрыялы ў Лукомальскі сельсавет для складаньня пратаколу аб адміністрацыйным правапарушэньні ў адносінах да жыхара Чашніцкага раёну, паведамляе БЕЛТА.

Павал Севярынец едзе ў Віцебск

Saturday, July 28th, 2012

Сустаршыня "Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі" Павал Севярынец атрымаў ад спэцкамендатуры № 7 дазвол на трохдзённы адпачынак. З улікам дарогі з Пружанскага раёну ў Віцебску сустаршыня БХД правядзе трохі больш за суткі. Дома "хімік-рэцыдывіст" пабывае ўпершыню за сем месяцаў.

Удзельнік выбараў прапануе дапамогу прыхільнікам байкоту

Saturday, July 28th, 2012

На сваёй старонцы ў Фэйсбуку глыбоцкі апазыцыянэр Яраслаў Берніковіч апублікаваў зварот да дзеячаў, якія прапануюць байкатаваць парлямэнцкія выбары, прызначаныя на 23 верасьня. Палітык прапануе прыхільнікам байкоту сканцэнтраваць свае высілкі на Докшыцкай акрузе № 22 і такім чынам "спраўдзіць, як працуе байкот выбараў". Берніковіч абяцае дапамагчы прыхільнікам байкоту офісам, аргтэхнікай і паперай, ...

Паўлу Севярынцу афіцыйна паведамілі, што ён не падпадае пад амністыю

Saturday, July 28th, 2012

26 ліпеня ў дзяжурную частку спэцкамэндатуры № 7 выклікалі сустаршыню "Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі" Паўла Севярынца, які адбывае там тры гады абмежаваньня волі, для азнаямленьня з паперай, у якой паведамляецца, што амністыя да яго не ўжываецца. Падставай для гэтага ёсьць параграф 9 Закону аб амністыі. "Палітвязьні сёньня – гэта закладнікі, - ...

Зьміцер Дашкевіч мае запаленьне лёгкіх

Friday, July 27th, 2012

Пра гэта паведаміла нявеста зьняволенага лідэра "Маладога фронту" Наста Палажанка: «Нам вядома, што ён быў зьмешчаны ў мэдчастку. У яго пнэўманія. Зараз яму нейкі курс лячэньня прызначаюць. На хадайніцтвы з майго боку даслаць лекі яны адказваюць, што ў іх усё ёсьць. Сам Зьміцер сябе пачувае няважна. Ён ня звык скардзіцца, ...

Грамадзкасьць Воршы ўшанавала памяць Уладзімера Караткевіча

Friday, July 27th, 2012

25 ліпеня грамадзкасьць Воршы ўшанавала памяць свайго славутага земляка, усклаўшы кветкі да помніку Ўладзімеру Караткевічу ў Прыдняпроўскім парку. Беларускі пісьменьнік, паэт пакінуў гэты сьвет 25 ліпеня 1984 году. Помнік Уладзімеру Караткевічу быў адкрыты ў 1992 годзе на месцы, дзе да вайны 1941-1945 гадоў знаходзіўся дом сям'і Караткевічаў, у якім прайшло ...

Тацьцяна Севярынец рэзка раскрытыкавала апазыцыянэраў, што ўдзельнічаюць у выбарах

Thursday, July 26th, 2012

Віцебская абласная каардынатарка аргкамітэту па стварэньні партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя" Тацьцяна Севярынец раскрытыкавала намер дэмакратычных актывістаў стаць кандыдатамі ў дэпутаты: "Я зь неразуменьнем стаўлюся да ўсіх палітыкаў, якія ўдзельнічаюць у гэтым цырку".

Аляксей Янукевіч наведаў Воршу

Thursday, July 26th, 2012

Сходы сябраў Партыі БНФ ладзяцца па ўсёй краіне. Такім чынам партыйцы рыхтуюцца да пазачарговага зьезду партыі, які адбудзецца 4 жніўня. Чакаецца, што на зьезьдзе будзе прынятае канчатковае рашэньне наконт фармату ўдзелу партыі ў парлямэнцкіх выбарах і будуць вылучаныя каля 30 кандыдатаў для ўдзелу ў выбарах. На Аршанскі сход прыехаў сам ...

Згодна з афіцыйнымі дадзенымі, Віцебская вобласьць мае найніжэйшы па краіне ўзровень падлеткавай злачыннасьці

Wednesday, July 25th, 2012

У Віцебскай вобласьці па выніках першага паўгодзьдзя 2012 году адзначаецца самая нізкая ў рэспубліцы ўдзельная вага падлеткавай злачыннасьці, паведаміла старшая памочніца пракурора Віцебскай вобласьці па наглядзе за выкананьнем заканадаўства аб непаўнагадовых і моладзі Ірына Януковіч. Цягам шасьці месяцаў у Віцебскай вобласьці падлеткамі і пры іхным суўдзеле зьдзейсьнена 167 злачынстваў, што ...

Галадоўка пацыента Багушэўскага сухотнага шпіталю працягваецца

Wednesday, July 25th, 2012

Пацыент Багушэўскай абласной сухотнай лякарні (Багушэўск Сеньненскага раёну) інвалід другой групы Мікалай Такаровіч працягвае галадоўку. Ён галадае з 17 ліпеня. У той самы час галоўны лекар установы запэўнівае, што пацыент насамрэч прымае ежу, а яго нэгатыўная рэакцыя на лячэньне - гэта адзінкавы і індывідуальны выпадак. Як паведаміў Naviny.by іншы хворы, ...