Цалкам давярае міліцыі толькі траціна жыхароў Віцебскай вобласьці
31 July 2012 | admin |УУС Віцебскага аблвыканкаму апублікавала дадзеныя вывучэньня меркаваньня насельніцтва пра дзейнасьць міліцыі. Згодна з апублікаванымі зьвесткамі, толькі траціна насельніцтва Віцебшчыны цалкам давярае міліцыі. У асобных раёнах максымальная лічба не перавышае 41%. За першае паўгодзьдзе 2012-га ўзровень поўнага даверу насельніцтва міліцыі складае ў Віцебскай вобласьці 34,8% (сярэдні па краіне 34,7%). Найменшы ён у Шуміліне (29,8%), найбольшы — у Лепелі (40,4%).
Прабачце, камэнтары не дазволеныя.