web analytics
На Віцебшчыне значна павялічылася колькасьць выяўленых парушэньняў заканадаўства аб ахове працы » article » За правы чалавека

На Віцебшчыне значна павялічылася колькасьць выяўленых парушэньняў заканадаўства аб ахове працы

31 July 2012 | admin |

12073105.jpgКаля 1 тыс. службовых асоб Віцебскай вобласьці пакараныя ў першым паўгодзьдзі за парушэньні заканадаўства аб ахове працы, паведаміў першы намесьнік начальніка Віцебскага абласнога ўпраўленьня дэпартамэнту дзяржаўнай інспэкцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Сяргей Ануфрыеў. За парушэньні заканадаўства аб ахове працы за студзень-чэрвень у Віцебскай вобласьці па выніках праверак дзяржаўных інспэктараў да дысцыплінарнай адказнасьці прыцягнута 477 службовых асобы, да адміністрацыйнай адказнасьці ў выглядзе штрафу - 506 службовых асоб і 84 наймальніка. Агульная колькасьць выдадзеных за гэты пэрыяд штрафаў склала 590, што на 30% больш у параўнаньні з аналягічным узроўнем 2011 году.

Па выяўленых 29 фактах невыкананьня прадпісаньняў, выдадзеных за студзень-чэрвень 2012 году, у адпаведнасьці з патрабаваньнямі арт. 23.1 КаАП Рэспублікі Беларусь дзяржаўнымі інспэктарамі працы аформленыя пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэньнях і накіраваныя ў суды. Пры гэтым па 23 пратаколах судамі ужо вынесеныя рашэньні ў выглядзе прымяненьня адміністрацыйнага спагнаньня ў выглядзе папярэджаньня, штрафаў, адзначыў Сяргей Ануфрыеў.

У цэлым па выніках праверак за шэсьць месяцаў гэтага году ў правяраных суб’ектаў гаспадараньня дзяржінспэктарамі працы выяўлена і пазначана ў актах праверак 9,6 тыс. парушэньняў (за аналягічны пэрыяд 2011 году - 6,5 тыс. парушэньняў). У патрабаваньнях (прадпісаньнях) прадпісана да ўстараненьня 8,4 тыс. парушэньняў заканадаўства аб працы і аб ахове працы, што на 47,5% больш за аналягічны ўзровень мінулага году.

“Розьніца ў пунктах выяўленых парушэньняў і парушэньняў, прадпісаных да ўстараненьня, якія называюцца ў патрабаваньнях (прадпісаньнях) склала 12,5%. Гэтыя парушэньні былі ліквідаваныя наймальнікамі цягам правядзеньня праверак, да моманту выдачы прадпісаньняў”, - удакладніў Сяргей Ануфрыеў, падкрэсьліўшы, што такая арганізацыя працы дазваляе інспэктару пераканацца ў ліквідацыі выяўленых парушэньняў, знаходзячыся яшчэ на праверцы, а таксама стымулюе выканаўчасьць наймальніка па стварэньні бясьпечных умоў працы на прадпрыемстве.

Акрамя таго, у першым паўгодзьдзі дзяржінспэктары працы прыпынялі (забаранялі) працу 15 цэхаў (участкаў) і эксплёатацыю 569 адзінак станкоў, машын і іншага абсталяваньня, якія ствараюць пагрозу жыцьцю і здароўю работнікаў. Таксама на іх патрабаваньне ў мінулым пэрыядзе адхіляўся ад выкананьня работ 871 працаўнік, што на 51% больш у параўнаньні са студзенем-чэрвенем 2011 году. Гэтыя рашэньні прымаліся ў сувязі з адсутнасьцю навучаньня бясьпечным прыёмам і мэтадам выкананьня работ, не забесьпячэньнем працаўнікоў неабходнымі сродкамі індывідуальнай абароны і зь іншых прычын.

БелТА

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.