У Воршы сябра “Справядлівага сьвету” зьбіраюцца выключыць са складу акруговай выбарчай камісіі
29 July 2012 | admin |Прадстаўнік Беларускай партыі левых “Справядлівы сьвет” Уладзімер Баршчэўскі быў уключаны ў склад акруговай камісіі па Аршанскай Дняпроўскай выбарчай акрузе № 27. Нягледзячы на тое, што ўжо адбылося 5 паседжаньняў камісіі, ні ў адным зь іх Уладзімер Адамавіч удзелу ня ўзяў. Гэтая сытуацыя была абмеркаваная на паседжаньні камісіі 26 ліпеня. Вырашана: у выпадку няяўкі Баршчэўскага на чарговае паседжаньне зьвярнуцца ў аблвыканкам і Прэзыдыюм абласнога Савету дэпутатаў з прапановай аб выключэньні яго са складу камісіі.
Прабачце, камэнтары не дазволеныя.