web analytics
Легендарны Мірон падтрымаў палітвязьняў » article » За правы чалавека

Легендарны Мірон падтрымаў палітвязьняў

29 July 2012 | admin |

12072901.jpgУ ноч на 27 ліпеня каля пасёлку Лужасна ля Віцебску на высакавольтнай лініі электраперадач лунаў бел-чырвона-белы сьцяг. Спаслаўшыся на вартыя даверу крыніцы віцебскі апазыцыянэр Барыс Хамайда працытаваў цыдулку, прымацаваную да сьцягу: «На знак салідарнасьці з палітвязьнямі, якія годна трымаюцца ў турмах і ў сваім змаганьні за нашу шматпакутную Радзіму бяруць прыклад з нацыянальнага героя Беларусі Кастуся Каліноўскага. З нашым сьвятым бел-чырвона-белым сьцягам мы абавязкова пераможам! Жыве Беларусь! Жыве вечна! Мірон»

Радыё Свабода

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.