Акруговая выбарчая камісія накіравала заяву Мікалая Петрушэнкі ў пракуратуру
29 July 2012 | admin |Як ужо паведамлялася, актывіст «Нашага дому» і «Справядлівага сьвету» Мікалай Петрушэнка накіраваў у акруговую камісію па Аршанскай Дняпроўскай акрузе № 27 заяву з просьбай ануляваць рэгістрацыю ягонай ініцыятыўнай групы. 26 ліпеня камісія разгледзела заяву Петрушэнкі. Было прынятае рашэньне накіраваць гэтую заяву ў пракуратуру, бо камісія ўгледзела ў ёй парушэньне арт. 47 Выбарчага кодэксу РБ “Недапушчальнасьць злоўжываньня правам перадвыбарчай агітацыі, агітацыі па рэферэндуму”. Таксама камісія вынесла Петрушэнку папярэджаньне.
У такіх дзеяньнях камісіі прасочваецца нейкая нэрвовасьць і неадэкватнасьць. Па-першае, акруговая камісія можа выносіць папярэджаньні толькі кандыдатам у дэпутаты і іх давераным асобам. А грамадзянін Петрушэнка на цяперашні момант такім статусам не валодае. Па-другое, каб у заяве аб зьняцьці з рэгістрацыі ініцыятыўнай групы ўбачыць прыкметы агітацыі, трэба мець ужо занадта разьвітае ўяўленьне.
Прабачце, камэнтары не дазволеныя.