web analytics
2012 June » archive » За правы чалавека

Архіў за June, 2012

Алене Семенчуковай пагражае штраф у памеры ад 2-х да 5-ці мільёнаў рублёў або адміністрацыйны арышт

Saturday, June 30th, 2012

30 чэрвеня ў судзе Кастрычніцкага раёну Віцебску распачаўся разгляд справы Алены Семенчуковай. Актывістку "Эўрапейскай Беларусі" абвінавачваюць ў правапарушэньні, прадугледжаным артыкулам 23.34 адміністрацыйнага кодэксу, - "парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавых мерапрыемстваў". Яе судзяць паводле часткі 3 згаданага артыкулу КаАП, згодна зь якой за парушэньне правядзеньня масавага мерапрыемства, зьдзейсьненае паўторна цягам ...

У Воршы “Справядліваму сьвету” зноў адмовілі ў праве на правядзеньне пікету

Saturday, June 30th, 2012

Аршанскія ўлады надоечы зноў адмовілі прадстаўнікам партыі левых «Справядлівы сьвет» у дазволе на правядзеньне масавых мерапрыемстваў. Чацьверты раз за апошнія месяцы актывісты гэтай партыі падалі заяўкі на пікеты супраць пагаршэньня ўзроўню жыцьця грамадзянаў. У якасьці месцаў пікетаваньня заяўнікі пазначылі пляцоўкі, спэцыяльна дазволеныя гарвыканкамам як месца масавых акцыяў.

Палітвязень Ігар Аліневіч стаў “злосным парушальнікам” турэмнага рэжыму

Saturday, June 30th, 2012

Анархіст Ігар Аліневіч стаў «злосным парушальнікам» рэжыму. Пра гэта ён паведаміў у лісьце маці, якое прыйшло 27 чэрвеня. «Зь 19-га чысла я - афіцыйна "злосны парушальнік". Атаварка мне паменшылася і амністыя ня сьвеціць ніяк», - напісаў Ігар. Валянціна Аліневіч: «У канцы траўня была на спатканьні ў сына - ніякіх парушэньняў ...

Міліцыя затрымала Алену і Сяргея Семенчуковых

Saturday, June 30th, 2012

29 чэрвеня ў Віцебску былі затрыманыя мясцовыя актывісты Сяргей і Алена Семенчуковы. Яны раздавалі мінакам на вуліцы ўлёткі з заклікам байкатаваць восеньскімя парлямэнцкія выбары ў Беларусі. Пра гэта паведаміла Алена Каваленка, жонка палітвязьня Сяргея Каваленкі. Паводле яе зьвестак, у актывістаў узялі тлумачэньні і адбіткі пальцаў.

Алена Каваленка спадзяецца на дапамогу Чырвонага крыжа

Saturday, June 30th, 2012

Жонцы Сяргея Каваленкі Алене ў Магілёўскай 19-й калёніі пацьвердзілі, што 28 чэрвеня яе мужа выпусьцілі з «ШЫЗА» — штрафнога ізалятару, дзе вязень адбыў 10 сутак. Перадачу ў Алены прынялі, а вось лекі яму перадаць не ўдалося. Алена Каваленка кажа, што асабіста размаўляла з начальнікам мэдычнай часткі калёніі Бярсеньневым, але дазволу ...

Сябры БХД і руху “Разам” ушанавалі памяць расстраляных камуністычнымі карнікамі

Saturday, June 30th, 2012

27 чэрвеня адбыўся рэйд па ўшанаваньні памяці бязьвінна загінулых ад рук чырвонаармейцаў і НКВД вязьняў Глыбоцкай і Вілейскай турмаў, расстраляных напрыкацы чэрвеня 1941 году, у першыя дні пасьля нападу нацысцкай Нямеччыны на СССР. У акцыі ўзялі ўдзел сябры аркамітэту БХД і руху салідарнасьці “Разам” зь Менску і Глыбокага. Памятныя мерапрыемствы ...

“Малады Фронт” заклікае віцебчукоў байкатаваць выбары

Saturday, June 30th, 2012

У Віцебску актывісты "Маладога Фронту" распаўсюдзілі ўлёткі з заклікам на маючых адбыцца выбарах прыслухацца да словаў асобы, вядомай у народзе як “бацька”. Маладафронтаўцы заклікаюць байкатаваць працэс выбарчага фарсу. Каб падкрэсьліць маразматычнасьць парлямэнцкіх вырабаў па-беларуску, актывісты зьвяртаюць увагу грамадзтва на цытату адказнага за парушэньні дэмакратычных нормаў у краіне: “Я ні за ...

“Народны аўтаномны супраціў”: Запомніце гэты твар!

Saturday, June 30th, 2012

Актывісты НАС працягваюць ладзіць акцыі, маючыя на мэце данесьці да жыхароў Віцебску інфармацыю пра палкоўніка Яўсеева і пра тое, якую небясьпеку ён уяўляе для грамадзтва. Гэтым разам маладзёны распаўсюдзілі па горадзе ўлёткі, у якіх просяць грамадзян запомніць твар Яўсеева і быць вельмі асьцярожнымі з гэтым чалавекам. Як адзначаюць удзельнікі акцыі, ...

Віцебскага апазыцыянэра пераконваюць у тым, нібыта ён вар’ят

Friday, June 29th, 2012

Пасьля таго, як на запатрабаваньне ўладаў аднаго з заснавальнікаў Беларускай Кансэрватыўнай партыі "Белая Русь" Аляксандра Кірылава выклікалі ў Віцебскі абласны клінічны цэнтар псыхіятрыі і наркалёгіі для «вырашэньня пытаньня аб аказаньні спэцыялізаванай мэдычнай дапамогі», ён зьвярнуўся па тлумачэньні ў міністэрства аховы здароўя. Бо ў ніякай дапамозе з боку згаданай установы аховы ...

Жонцы загінулага на вытворчасьці недаплацілі больш за 200 мільёнаў рублёў

Thursday, June 28th, 2012

У дачыненьні да аднаго з ААТ у Наваполацку распачатая справа паводле ч. 3 арт. 426 крымінальнага кодэксу (перавышэньне службовых паўнамоцтваў, якое пацягнула цяжкія наступствы), якая прадугледжвае да 10 гадоў пазбаўленьня волі. Як паведамілі ў галоўным упраўленьні па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі МУС Беларусі, у сярэдзіне мінулага году на прадпрыемстве, якое ...