web analytics
2012 May » archive » За правы чалавека

Архіў за May, 2012

У Віцебску заклікаюць вызваліць Статкевіча

Monday, May 28th, 2012

У Віцебску зьявілася некалькі дзясяткаў плякатаў з партрэтам зьняволенага палітыка. Плякаты з патрабаваньнем вызваліць Мікалая Статкевіча – гэта «мадэрнізаваныя» агітацыйныя матэрыялы да мінулых прэзыдэнцкіх выбараў, у якіх спадар Статкевіч браў удзел. Цяпер уверсе прэзэнтацыйнага перадвыбарчага плякату вялікімі чырвонымі літарамі напісаны лёзунг: «Свабоду!» Плякаты вывешаныя на афішных тумбах і аўтобусных ...

Аршанскія актывісты АГП мяркуюць зладзіць 14 пікетаў за сумленныя выбары

Monday, May 28th, 2012

Актывісты Аб'яднанай грамадзянскай партыі накіравалі ў Аршанскі гарвыканкам 14 заявак на правядзеньне ў горадзе пікетаў. Усе заяўнікі просяць дазволіць пікетаваньне 31 траўня з 15:00 да 17:00. Пікетамі яны маюць намер зьвярнуць увагу грамадзян, дзяржаўных і грамадзкіх структураў на неабходнасьць сумленнага і транспарэнтнага правядзеньня выбарчых кампаніяў у Беларусі. Актывісты плянуюць правядзеньне ...

Аляксандра Кірылава накіроўваць да псыхіятра (дададзена відэа)

Monday, May 28th, 2012

Працягваецца ціск на кіраўніка віцебскага аддзяленьня Беларускай кансэрватыўнай партыі "Белая Русь" Аляксандра Кірылава. Раней яму было адмоўлена ў статусе беспрацоўнага, а цяпер высылаюць на прымусовае псыхіятрычнае абсьледаваньне. Як распавёў старшыня ствараемай партыі Сяргей Рыжоў, гэта робіцца паводле загаду мясцовага аблвыканкаму

Cяргей Каваленка спыніў галадоўку

Sunday, May 27th, 2012

Віцебскі актывіст Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі — БНФ Сяргей Каваленка, які адбывае пакараньне ў магілёўскай калёніі № 19, спыніў галадоўку, паведаміла ягоная жонка. Паводле слоў Алены Каваленкі, 24 траўня Сяргея наведаў адвакат. "Адвакат сказаў, што галадоўку Сяргей спыніў, будзе змагацца іншымі мэтадамі. Цяпер ён знаходзіцца ў карантыне, яму выдалі спэцадзеньне. Мэдычнае абсьледаваньне ...

Бел-чырвона-белы сьцяг у Віцебску - у падтрымку Сяргея Каваленкі

Sunday, May 27th, 2012

25 траўня ў Віцебску ў другой палове дня насупраць СІЗА-2 патрыёты ВКЛ-Беларусі вывесілі бел-чырвона-белы сьцяг з цыдулкай: «За вызваленьне Сяргея Каваленкі!» Акцыі ў падтрымку актывіста КХП БНФ Сяргея Каваленкі праходзяць у Віцебску рэгулярна. Каваленка адбывае ў Магілёўскай калёніі 2 гады і месяц зьняволеньня за парушэньне ўмоваў адбыцьця «хатняй хіміі», якую ...

На Глыбоччыне і ў Паставах ушанавалі памяць ксяндзоў - заснавальнікаў БХД

Sunday, May 27th, 2012

24 траўня ў вёсцы Мосар Глыбоцкага раёну адбылася сьвятая імша ў гонар ксяндзоў, удзельнікаў Зьезду каталіцкага клеру 1917 году ў Менску, які 95 гадоў таму абвесьціў пра стварэньне "Хрысьціянскай дэмакратычнай злучнасьці" (БХДЗ), якая ў хуткім часе пачала называцца "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя". Адправіў імшу кс. Аляксей Юркайць. Ён таксама нагадаў парафіянам ...

Прадпрымальнікаў, што займаюцца пасажырскімі перавозкамі, пазбавілі права выбару

Sunday, May 27th, 2012

Полацкіх уладальнікаў транспартных сродкаў пад адміністрацыйным націскам прадстаўнікоў гарвыканкаму абавязалі абсталяваць транспартныя сродкі прыладамі збору дадзеных «Шкіпер-01М». Пры гэтым у ролі прадаўца выступіў РДАУП «Аўтобусны парк № 2 г. Полацку». Прадпрымальнікаў, фактычна, пазбавілі права выбару паводле наяўных крытэраў кошту і якасьці.

Дырэктароў школ Гарадоцкага раёну пакаралі за парушэньне закону “Аб правох дзіцяці”

Sunday, May 27th, 2012

Гарадоцкая пракуратура сумесна са спэцыялістамі Гарадоцкага цэнтру гігіены і эпідэміялёгіі правяла праверку Вышадзкай і Стадалішчанскай школ раёну на прадмет забесьпячэньня санітарна-эпідэміялягічных нормаў утрыманьня ўстаноў адукацыі і выявіла неадзінкавыя факты парушэньняў патрабаваньняў арт. 5 Закону Рэспублікі Беларусь «Аб правох дзіцяці». Адпаведная інфармацыя Гарадоцкай пракуратуры зьмешчаная на сайце Гарадоцкага райвыканкаму.

На час візыту Лукашэнкі ў Полацак жыхарам забаранілі адчыняць форткі і выводзіць гуляць сабак

Saturday, May 26th, 2012

Прыезд Аляксандра Лукашэнкі ў Полацак даставіў плойму цяжкасьцяў ня толькі палачанам, але і жыхарам суседняга Наваполацку. Так, шмат хто ня можа дабрацца ў офісы на свае працоўныя месцы. Аўтобусы ходзяць вельмі рэдка. «Удзельнікаў» урачыстай сустрэчы, абсалютная большасьць якіх пастаўленая па разнарадцы, папярэдзілі, што будуць яны стаяць ад пачатку і да ...

Журналістка скардзіцца на міліцыю

Saturday, May 26th, 2012

Журналістка газэты «Віцебскі кур'ер» Юлія Канаплёва, затрыманая ў нядзелю аршанскімі міліцыянтамі, абскарджвае іхныя дзеяньні ў судзе. Канаплёва ўжо падрыхтавала і выслала ў суд Аршанскага раёну і гораду Воршы скаргу. Журналістка лічыць, што канфіскаваныя ў яе 8 сыгнальных асобнікаў новага часопісу «Пол палітыкі», які выдаецца Міжнародным Цэнтрам гендэрных ініцыятываў "Адліга: жанчыны ...