web analytics
Падаткавікі Віцебшчыны папаўняюць бюджэт за кошт усё большай і большай колькасьці гульняманаў » article » За правы чалавека

Падаткавікі Віцебшчыны папаўняюць бюджэт за кошт усё большай і большай колькасьці гульняманаў

30 May 2012 | admin |

12053001.jpgІнспэкцыя Міністэрства па падатках і зборах па Віцебскай вобласьці дакумэнтальна пацьвердзіла той факт, што ў рэгіёне павялічылася актыўнасьць гульнявых устаноў. А гэта значыць, што павялічваецца колькасьць хворых на гульняманію і сем’яў, якія пакутуюць ад гэтага. Радасьць, здаецца, адчувае толькі бюджэт, паступленьні ў які ад падатку на гульнявы бiзнэс павялічыліся за студзень-сакавік 2012 году на 1,3 мільярды рублёў.

За першыя 4 месяцы гэтага году ў бюджэт Віцебшчыны паступіла падатку на 4,5 мільярды рублёў, што складае 0,3% ад усіх паступленьняў у бюджэт. Усяго на тэрыторыі Віцебскай вобласьці працуюць 12 кампаніяў, што ажыцьцяўляюць дзейнасьць у сфэры гульнявога бізнэсу: 10 - у Віцебску, па адным - у Полацку і ​​Наваполацку. У рэгіёне працуюць 1083 аб’екты гульнявога бізнэсу.

Dvina.by

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.