web analytics
Міліцыя недапрацавала - суд адклаў разбор справы Алены Каваленкі » article » За правы чалавека

Міліцыя недапрацавала - суд адклаў разбор справы Алены Каваленкі

30 May 2012 | admin |

12053005.jpg30 траўня ў судзе Кастрычнікага раёну Віцебску мусіў адбыцца працяг судовага разгляду справы жонкі палітвязьня Сяргея Каваленкі Алены, яго стрыечнага брата Кастуся Чарнова і сябры “Эўрапейскай Беларусі” Алены Семенчуковай. Аднак судзьдзя Іна Грабоўская (на фота) перанесла паседжаньне на няпэўны тэрмін. Прычына пераносу: міліцыянты, складаючы пратакол на актывістаў, нешта недапрацавалі, таму справа адпраўленая ў РАУС на дапрацоўку.

Нагадаем, Алена Каваленка, Кастусь Чарноў і Алена Семенчукова былі брутальна затрыманыя 18 траўня а 5:30 раніцы ля будынку Віцебскага абласнога суду, дзе пазьней у той дзень адбыўся суд паводле касацыйнай скаргі Сяргея Каваленкі. Згодна са складзеным пратаколам, затрыманыя зьдзейсьнілі дробнае хуліганства - гэтак супрацоўнікі аховы правапарадку кваліфікавалі спробу Алены Каваленкі зрабіць надпіс у падтрымку мужа на асфальце: “Свабоду Каваленку”. Суд, які распачаўся празь некалькі гадзін пасьля затрыманьня, тады быў адкладзены - судзьдзя вырашыла выклікаць у залю паседжаньняў сьведкаў-міліцыянтаў.

“Віцебская Вясна”

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.