Аршанскі гарвыканкам забараніў 14 пікетаў
30 May 2012 | admin |Аршанскі гарвыканкам, захоўваючы вернасьць традыцыям, адмовіў актывістам АГП у дазволе на правядзеньне 31 траўня пікетаў за свабодныя выбары. На ўсе 14 заявак атрыманы адмоўны адказ. Прычыны для адмоваў традыцыйныя - адсутнасьць дамоваў зь міліцыяй на ахову, мэдычнае абслугоўваньне і прыборку сьмецьця.
Варта нагадаць, што з 2007 году аршанскія ўлады не далі ніводнай згоды на правядзеньне масавых акцыяў апазыцыі. Таму гэтыя адмовы былі цалкам чаканымі. І ўсё ж самі заяўнікі не выключалі, што няхай ня ўсе 14 пікетаў, а хаця б 1-2 выканкам дазволіць. Аднак цуду ня здарылася.
Прабачце, камэнтары не дазволеныя.