web analytics
З плошчы ў Глыбокім прыбралі Леніна » article » За правы чалавека

З плошчы ў Глыбокім прыбралі Леніна

29 May 2012 | admin |

12052905.jpgПомнік У. І. Леніну, які стаяў у цэнтры Глыбокага, зьняты з пастамэнту і вывезены ў невядомым накірунку. Скульптура забойцы стаяла на плошчы Язэпа Корсака (17 верасьня), якая зьяўляецца адным з гістарычных цэнтраў Глыбокага, недалёка ад касьцёлу і царквы. Манумэнт меў крывыя ногі. Экскурсаводы называлі яго “самым нягеглым Ленінам у Беларусі”.

У аддзеле архітэктуры і будаўніцтва Глыбоцкага райвыканкаму паведамілі, што помнік будзе адпраўлены на рэстаўрацыю. Месца, куды яго паставяць, пакуль нібыта “ня вызначанае”. Начальнік аддзелу ідэалёгіі Міхаіл Чарапкоўскі адмовіўся паведамляць пра пляны адносна Леніна. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, Ленін ужо ня вернецца ў цэнтар Глыбокага. Кажуць, што яго паставяць на вуліцы Віленскай (Леніна) каля крамаў “Бэгемот” і “Арбузік”.

У пачатку красавіка помнік Леніну прыбралі ў Лынтупах.

Весткі.інфо

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.