web analytics
У КДБ сьцьвярджаюць, што яны ня маюць запісаў Уладзіслава Кавалёва » article » За правы чалавека

У КДБ сьцьвярджаюць, што яны ня маюць запісаў Уладзіслава Кавалёва

29 May 2012 | admin |

12052906.jpgЯк паведамлялася раней, маці расстралянага Любоў Кавалёва (на здымку) на працягу ўжо некалькіх месяцаў безвынікова дамагаецца ад СІЗА КДБ вяртаньня ёй запісаў сына. Пасьля выкананьня сьмяротнага прысуду Кавалёва атрымала па пошце зь СІЗА КДБ пакет зь ягонымі асабістымі рэчамі. Аднак жоўтая тэчка, зь якой Уладзіслаў хадзіў на паседжаньні суду, аказалася пустой. “З гэтай тэчкай ён быў на судзе, там знаходзіліся запісы, зробленыя ім падчас суду і пасьля, калі яны з адвакатам знаёміліся з судовым справай для напісаньня касацыйнай скаргі. Улад вельмі прасіў, каб гэтыя запісы захавалі”, - заявіла Любоў Кавалёва два месяцы таму.

Яна мяркуе, што ў запісах сына маглі згадвацца нейкія парушэньні ва ўтрыманьні ў СІЗА, і таму іх канфіскавалі. “Але я не атрымала ніякіх дакумэнтаў пра тое, напрыклад, што запісы сына былі зьнішчаныя ў законным парадку”, - сказала маці пакаранага. Ані ў сьледчым ізалятары Камітэту дзяржаўнай бясьпекі, ані ў самім КДБ няма запісаў Уладзіслава Кавалёва, пакаранага ў сакавіку гэтага году за суўдзел у тэрарызьме. Пра гэта заявіў начальнік цэнтра інфармацыі і грамадзкіх сувязяў Камітэту дзяржбясьпекі Аляксандар Антановіч.

Прадстаўнік Камітэту дзяржбясьпекі таксама заявіў, што ў КДБ няма даверанасьцяў, якія, паводле слоў Кавалёвай, Уладзіслаў разам з адвакатам спэцыяльна складаў для таго, каб маці магла дзейнічаць ад імя сына. Такія даверанасьці, як паведамлялася раней, складаліся двойчы. Ніводнай зь іх Кавалёва не атрымала.

Навіны.by

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.