Лукашэнка звольніў галоўнага міліцыянта Віцебскай вобласьці
29 May 2012 | admin |Генэрал-маёр міліцыі Аляксандр Найдзенка вызвалены ад пасады начальніка ўпраўленьня ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкаму, паведамляе прэс-служба прэзыдэнта Беларусі. Адпаведны ўказ Аляксандар Лукашэнка падпісаў 29 траўня. Найдзенка звольнены з ворганаў унутраных спраў у запас Узброеных сіл па ўзросьце з правам нашэньня ўстаноўленай формы адзеньня і знакаў адрозьненьня.
Прабачце, камэнтары не дазволеныя.