web analytics
2012 May » archive » За правы чалавека

Архіў за May, 2012

Міліцыя недапрацавала - суд адклаў разбор справы Алены Каваленкі

Wednesday, May 30th, 2012

30 траўня ў судзе Кастрычнікага раёну Віцебску мусіў адбыцца працяг судовага разгляду справы жонкі палітвязьня Сяргея Каваленкі Алены, яго стрыечнага брата Кастуся Чарнова і сябры "Эўрапейскай Беларусі" Алены Семенчуковай. Аднак судзьдзя Іна Грабоўская (на фота) перанесла паседжаньне на няпэўны тэрмін. Прычына пераносу: міліцыянты, складаючы пратакол на актывістаў, нешта недапрацавалі, таму ...

Аршанскі гарвыканкам забараніў 14 пікетаў

Wednesday, May 30th, 2012

Аршанскі гарвыканкам, захоўваючы вернасьць традыцыям, адмовіў актывістам АГП у дазволе на правядзеньне 31 траўня пікетаў за свабодныя выбары. На ўсе 14 заявак атрыманы адмоўны адказ. Прычыны для адмоваў традыцыйныя - адсутнасьць дамоваў зь міліцыяй на ахову, мэдычнае абслугоўваньне і прыборку сьмецьця.

Віцебскія актывісты ўпарадкавалі мэмарыял у гонар ахвяраў камунізму

Wednesday, May 30th, 2012

Сябры руху «За Свабоду», Партыі БНФ і АГП добраўпарадкавалі самаробны мэмарыял каля вёскі Паляі, дзе ў 1930–50-я гады адбываліся масавыя расстрэлы мірных грамадзянаў. Гэта была ўжо традыцыйная акцыя па добраўпарадкаваньні мэмарыялу, якая штогод ладзіцца 29 траўня. Актывісты прыбралі траву і сьмецьце каля крыжоў, якія ўсталяваныя ў памяць пра бязьвінна расстраляных ...

Бацькоў расстралянага Канавалава больш не ахоўваюць?

Wednesday, May 30th, 2012

Бацькі Дзьмітрыя Канавалава, прызнанага вінаватым у тэрарызьме і расстралянага ў сярэдзіне сакавіка гэтага году, пачалі выходзіць на двор без аховы. Пра гэта распавяла Любоў Кавалёва, маці пакаранага разам з Канавалавым за суўдзел у тэрарызьме Ўладзіслава Кавалёва. Паводле ейных словаў, апошнім часам яна ўжо двойчы сустракала бацькоў Дзьмітрыя, якіх упершыню больш ...

Падаткавікі Віцебшчыны папаўняюць бюджэт за кошт усё большай і большай колькасьці гульняманаў

Wednesday, May 30th, 2012

Інспэкцыя Міністэрства па падатках і зборах па Віцебскай вобласьці дакумэнтальна пацьвердзіла той факт, што ў рэгіёне павялічылася актыўнасьць гульнявых устаноў. А гэта значыць, што павялічваецца колькасьць хворых на гульняманію і сем'яў, якія пакутуюць ад гэтага. Радасьць, здаецца, адчувае толькі бюджэт, паступленьні ў які ад падатку на гульнявы бiзнэс павялічыліся за ...

У КДБ сьцьвярджаюць, што яны ня маюць запісаў Уладзіслава Кавалёва

Tuesday, May 29th, 2012

Як паведамлялася раней, маці расстралянага Любоў Кавалёва (на здымку) на працягу ўжо некалькіх месяцаў безвынікова дамагаецца ад СІЗА КДБ вяртаньня ёй запісаў сына. Пасьля выкананьня сьмяротнага прысуду Кавалёва атрымала па пошце зь СІЗА КДБ пакет зь ягонымі асабістымі рэчамі. Аднак жоўтая тэчка, зь якой Уладзіслаў хадзіў на паседжаньні суду, аказалася ...

З плошчы ў Глыбокім прыбралі Леніна

Tuesday, May 29th, 2012

Помнік У. І. Леніну, які стаяў у цэнтры Глыбокага, зьняты з пастамэнту і вывезены ў невядомым накірунку. Скульптура забойцы стаяла на плошчы Язэпа Корсака (17 верасьня), якая зьяўляецца адным з гістарычных цэнтраў Глыбокага, недалёка ад касьцёлу і царквы. Манумэнт меў крывыя ногі. Экскурсаводы называлі яго "самым нягеглым Ленінам у Беларусі". ...

Лукашэнка звольніў галоўнага міліцыянта Віцебскай вобласьці

Tuesday, May 29th, 2012

Генэрал-маёр міліцыі Аляксандр Найдзенка вызвалены ад пасады начальніка ўпраўленьня ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкаму, паведамляе прэс-служба прэзыдэнта Беларусі. Адпаведны ўказ Аляксандар Лукашэнка падпісаў 29 траўня. Найдзенка звольнены з ворганаў унутраных спраў у запас Узброеных сіл па ўзросьце з правам нашэньня ўстаноўленай формы адзеньня і знакаў адрозьненьня.

Сяргей Семенчукоў дапытаны па справе аб “Віцебскім сьцягу”

Tuesday, May 29th, 2012

Увечары 25 траўня брата актывісткі "Эўрапейскай Беларусі" Алены Семенчуковай, які пражывае ў Рагачове, дапытала інспэктар па справах непаўнагадовых. Пытаньні, зададзеныя маладому чалавеку, тычыліся вывешанага 4 траўня бел-чырвона-белага сьцягу ў Віцебску. Акцыя была арганізаваная невядомымі актывістамі ў падтрымку Сяргея Каваленкі, які знаходзіцца ў турме.

Рэалізацыя сваіх канстытуцыйных правоў абыйдзецца гарадоцкім актывістам у круглую суму

Tuesday, May 29th, 2012

Леанід Аўтухоў, актывіст “Гавары праўду”, старшыня гарадоцкай суполкі БНФ атрымаў адказы на свае звароты наконт аплаты паслугаў за правядзеньне шэсьця і мітынгу ад Гарадоцкага РАУС і КУПП “ГПКіЦС”. Лічбы кошту паслугаў камунальнікаў на правядзеньне мерапрыемства з удзелам да 50 грамадзян уражваюць.