web analytics
2012 April » archive » За правы чалавека

Архіў за April, 2012

Віцебскія міліцыянты забаранілі абдымацца

Thursday, April 19th, 2012

У чацьвер 19 красавіка ў Віцебску міліцыя спыніла флэш-моб «Free Hugs» — вольныя ці бясплатныя абдымкі. Пра гэта газэце «Наша Ніва» паведаміў ейны чытач. Паводле яго словаў, акцыя адбывалася каля Ратушы, працягвалася каля 40 хвілін, калі зьявіліся супрацоўнікі міліцыі і спынілі яе. «Гэта было камічна і сумбурна. Цяпер ня толькі ...

Яну Дзяржаўцаву зноў забаранілі ладзіць пікеты

Thursday, April 19th, 2012

Сябра КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў прапанаваў адміністрацыям трох раёнаў Віцебску далучыцца да арганізацыі акцыяў. Аднак чыноўнікі запрашэньне праігнаравалі, і акцыі забаранілі – спаслаліся на тое, што актывіст падаў заяўкі са спазьненьнем і не заключыў дамоваў з хуткай дапамогай, ЖКГ і міліцыяй.

Юрысты “Гавары праўду” дапамаглі жыхарцы Воршы зьняцца з псыхіятрычнага ўліку

Thursday, April 19th, 2012

У грамадзкую прыёмную «Гавары праўду» ў Воршы зьвярнулася Вольга Віктараўна. У сувязі з захворваньнем яна прымае таблеткі, прызначаныя доктарам, які яе лякуе. Ейная дачка Сьвятлана таксама прымае таблеткі ад захворваньня страўніка ў адпаведнасьці з рэцэптам лекара. У сакавіку 2012 году Сьвятлана, прыйшоўшы з вучэльні і адчуўшы сябе кепска, памылкова прыняла ...

У Гарадок вярнуўся Ленін

Thursday, April 19th, 2012

На цэнтральную плошчу Гарадка 18 красавіка вярнулі помнік Уладзімеру Леніну. Пры гэтым пастамэнт пад помнік умацавалі вельмі грунтоўна. Быццам на стагодзьдзі забэтанавалі калодзежныя кольцы для пастамэнту. Гарадоцкія камунальнікі вельмі хутка справіліся з праблемай разбурэньня пастамэнту пад помнікам Леніну.

У судзе Першамайскага раёну Віцебску Сяргею Рыжову ўручылі букет ружаў (відэа)

Wednesday, April 18th, 2012

Сузаснавальніка партыі "Белая Русь" Сяргея Рыжова працягваюць перасьледаваць улады. Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году, у якіх палітык браў удзел у якасьці прэтэндэнта на пасаду прэзыдэнта краіны, яго звольнілі з працы. Сяргей Рыжоў лічыць тое звальненьне палітычна матываваным. Яму дагэтуль не даюць уладкавацца на працу, і былы мэнэджэр вядомага прадпрыемства цяпер ...

На “адкрытыя” судовыя працэсы ў Віцебску зноў не пускалі…

Wednesday, April 18th, 2012

Віцебскі абласны суд 18 красавіка не задаволіў касацыйныя скаргі старшыні партыі «Справядлівы сьвет» Сяргея Калякіна і праваабаронцы Валера Шчукіна на рашэньні суду Аршанскага раёну, які аштрафаваў іх напрыканцы сакавіка на 10 і 34 базавыя велічыні адпаведна. Суд у Віцебску зноў прайшоў фактычна ў закрытым рэжыме.

Зь Сяргеем Каваленкам сустрэўся адвакат

Tuesday, April 17th, 2012

Жонка Сяргея Каваленкі Алена распавяла, што 17 красавіка ў Навінках зь яе мужам сустрэўся адвакат. «Адвакат паведаміў, што Сяргей застаецца вельмі худым. Настрой у яго палепшыўся, але ніякага лячэньня і кантролю над станам унутраных ворганаў яму не аказваюць. Аналізы яшчэ ня зробленыя - ва ўсялякім разе, пра гэта яшчэ не ...

З Барысам Хамайдам правялі прафіляктычную гутарку

Monday, April 16th, 2012

Супрацоўнікі міліцыі патрабавалі, каб Барыс Хамайда прыбраў вышыванку са словамі «Жыве Беларусь», якую прымацоўвае да бел-чырвона-белага парасону, калі распаўсюджвае незалежную прэсу. Апазыцыянэр апавёў, што яго спачатку здымалі на відэакамэру, а каля 13:40 затрымалі ды завезьлі ў апорны пункт правапарадку каля Чыгуначнага райвыканкаму

Саньнікаў: Жыцьцё Каваленкі і зараз пад пагрозай

Monday, April 16th, 2012

Паводле словаў Андрэя Саньнікава, жыцьцё актывіста Кансэрватыўна–хрысьціянскай партыі БНФ Сяргея Каваленкі, які правёў працяглую галадоўку, і зараз знаходзіцца пад пагрозай. Вызвалены з калёніі “Віцьба–3” палітык бачыў там Каваленку, калі яго прывезьлі ў аддзяленьне рэспубліканскай турэмнай больніцы, якое знаходзіцца пры гэтай калёніі, зь менскага сьледчага ізалятару Міністэрства ўнутраных спраў

Гарадоцкі актывіст дамогся закрыцьця кубла для старшыні райвыканкаму

Monday, April 16th, 2012

Актывіст кампаніі «Гавары праўду” з Гарадка Леанід Аўтухоў закрыў «прытон», які быў адчынены для старшыні Гарадоцкага райвыканкаму Муранкова кіраўніком мясцовага райспажыўсаюзу Палюховіч у будынку кавярні «Спатканьне». Леанід Аўтухоў камэнтуе: «Да мяне зьвярнуліся супрацоўнікі райспажыўсаюзу са скаргай, што заробкі ў арганізацыі жабрацкія, а дырэктар Палюховіч замест таго, каб працаваць на карысьць ...