web analytics
2012 April » archive » За правы чалавека

Архіў за April, 2012

Дэпутат Эўрапарлямэнту ўзяў пад апеку Сяргея Каваленку

Tuesday, April 24th, 2012

Эўрадэпутат з Польшчы Марэк Мігальскі (на фота) узяў пад свой асабісты патранат чарговага беларускага палітвязьня - Сяргея Каваленку. Ён абавязаўся ўсімі магчымымі спосабамі агучваць сытуацыю Каваленкі, зьвяртацца ў дзяржаўныя ворганы Беларусі і эўрапейскія структуры, каб дамагчыся вызваленьня палітвязьня.

Аршанскім камуністам дазволяць акцыю на Першамай?

Tuesday, April 24th, 2012

Аршанская гарадзкая арганізацыя Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет» у асобе яе старшыні Мікалая Дзямідава і скарбніка Леаніда Цьвяткова падала ў гарвыканкам 2 заяўкі на правядзеньне пікетаў у дзень агульнарэспубліканскага сьвята - 1 траўня 2012 году. Мэта пікетаваньня - выказваньне салідарнасьці з працаўнікамі ў барацьбе за свае правы.

У Глыбокім адбыўся таемны зьезд рускіх нацыяналістаў

Monday, April 23rd, 2012

Пра гэта агенцыі Interfax паведаміў Дзьмітры Дзёмушкін, лідэр руху «Русские». На зьезьдзе яго абралі старшынём аргкамітэту новай партыі, якую прыхільнікі зьбіраюцца найбліжэйшым часам зарэгістраваць. Дакумэнты будуць пададзеныя ў расейскае міністэрства юстыцыі. Паводле Дзёмушкіна, у зьезьдзе ўзялі ўдзел прадстаўнікі нацыяналістычных рухаў «Памяць» і «Нацыянальная сацыялістычная ініцыятыва», дэлегаты зьехаліся з Санкт-Пецярбургу, Масквы, ...

Сям’ю расстралянага Дзьмітрыя Канавалава працягваюць ахоўваць людзі ў цывільным

Sunday, April 22nd, 2012

Пасьля арышту абвінавачанага ў сэрыі тэрактаў у Віцебску і Менску Дзьмітрыя Канавалава да яго бацькоў прыставілі ахову, якая ня зьнятая і дагэтуль. Адрозна ад Канавалавых, сваякоў іншага суўдзельніка арганізацыі выбухаў — Уладзіслава Кавалёва — пад ахову ніхто ня браў. Высьветліць тэлефонны нумар Канавалых, каб даведацца, ці ахоўваюць іх зараз, не ...

Грамадзкія актывісты Віцебску зьвярнуліся з адкрытым лістом да гарадзкіх уладаў з нагоды ўгодкаў аварыі на Чарнобыльскай АЭС

Sunday, April 22nd, 2012

Напярэдадні 26-й гадавіны Чарнобыльскай трагедыі грамадзкія актывісты заклікалі жыхароў Віцебску, удзельнікаў ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай АЭС, узяць удзел у жалобным мерапрыемстве, пачатак якога заплянаваны на 18 гадзін 26 красавіка каля крыжа Эўфрасіньні Полацкай на Усьпенскай горцы ў Віцебску. Таксама актывісты зьвярнуліся з адкрытым лістом да ўладаў гораду

У Віцебску зноў затрымалі распаўсюдніка выданьня “Наш дом-инфо”

Saturday, April 21st, 2012

Віцебская міліцыя зноў затрымала распаўсюдніка газэты «Наш дом-инфо». Актывіста Сяргея Соўпеля затрымалі пры выхадзе з пад'езду дому № 37 па вуліцы Чкалава. Яго даставілі ў Першамайскі РАУС г. Віцебску, дзе пратрымалі больш за тры гадзіны. Актывісту выдалі копію пратаколу, у якім сказана, што ён распаўсюджваў газэту «Наш дом». Яго абвінавачваюць у ...

Аршанскія актывісты “Нашага дому” інфармавалі пасажыраў пра свавольства міліцыянта

Saturday, April 21st, 2012

У межах бестэрміновай кампаніі «Асьцярожна, міліцыя!» зроблены ўкід улётак пра міліцэйскае самавольства ў судзе Воршы і Аршанскага раёну ў прыгарадныя цягнікі на важных для пасажыраў напрамках: Ворша-Віцебск, Магілёў-Ворша, Менск-Ворша. «Распаўсюд улётак ажыцьцяўляўся паводле адзінага ўзгодненага па часе, мэтах і задачах пляну», - пракамэнтаваў ініцыятар акцыі актывіст кампаніі Анатоль Стралкоў.

За падпал машыны наваполацкага наглядчыка - 3 гады калёніі

Saturday, April 21st, 2012

Надоечы адбыўся суд над двума маладымі людзьмі, абвінавачанымі ў падпале машыны АЎДЗІ А 6. Пацярпелым бокам зьяўляецца Анатоль Корань, былы начальнік ізалятару часовага ўтрыманьня Наваполацкага ГАУС. Паводле словаў людзей, якія адбывалі там рознага тэрміну суткі, на гэтай пасадзе яго адрозьнівалі самадурства, пыха ў адносінах да вязьняў і пастаяннае прымяненьне да іх усялякага ...

Алена Каваленка распавяла пра зьдзекі зь яе мужа ў калёніі “Віцьба-3″

Friday, April 20th, 2012

19 красавіка зь Сяргеем Каваленкам у «Навінках» сустрэлася жонка Алена Каваленка. Спатканьне доўжылася ўсяго 20 хвілін. Алена распавяла: «Не магу не адзначыць, што настрой у яго лепшы. Крыху лепш ён выглядае, але ўсё роўна ў яго засталіся праблемы са здароўем. Зьявіліся праблемы з боку нырак, справакаваныя наўмыснымі і непрафэсійнымі дзеяньнямі ...

Павал Севярынец не спадзяецца на хуткае вызваленьне

Friday, April 20th, 2012

19 красавіка прайшла палова тэрміну, якім за Плошчу пакаралі Паўла Севярынца (3 гады «хіміі»). Цяпер сустаршыня стваранай партыі Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі можа разьлічваць на ўмоўна-датэрміновае вызваленьне. Паўла Севярынца у вёсцы Куплін Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці, дзе ён адбывае пакараньне на «хіміі», наведали карэспандэнты Радыё Свабода.