web analytics
2012 April » archive » За правы чалавека

Архіў за April, 2012

Ян Дзяржаўцаў: Навошта ўлады прымаюць законы, якія самі не зьбіраюцца выконваць?

Thursday, April 26th, 2012

Адстойваючы сваё права на атрыманьне адказаў ад чыноўнікаў на беларускай мове, віцебскі лідэр КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў дайшоў ужо да адміністрацыі прэзыдэнта. Гэткае права забясьпечваецца артыкулам 18 Закону Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб», дзе абвяшчаецца: «Пісьмовыя адказы на пісьмовыя звароты афармляюцца на мове звароту». Закон уступіў у ...

Міліцыя спрабуе перашкодзіць кантактам Любові Кавалёвай з журналістамі

Thursday, April 26th, 2012

Супрацоўнікі міліцыі спрабавалі перашкодзіць сустрэчы расейскіх журналістаў з маці расстралянага Ўладзіслава Кавалёва. Сустрэча была заплянаваная ў яе кватэры, але супрацоўнікі міліцыі пільнавалі журналістаў каля пад'езду. Любові Кавалёвай прапанавалі даць відэаінтэрвію для праграмы "Чалавек і закон". Але як толькі здымачная група выйшла з таксоўкі, ім перагарадзілі шлях супрацоўнік міліцыі і АМАПавец. ...

У Гарадку забаранілі пікет з нагоды 26-й гадавіны Чарнобыльскай трагедыі

Thursday, April 26th, 2012

Актывіст кампаніі «Гавары праўду» з Гарадка Леанід Аўтухоў (на фота) атрымаў адказ з райвыканкаму за подпісам намесьніка старшыні Буруновай Н. А. «Зварот быў накіраваны, каб атрымаць дазвол на правядзеньне пікетаваньня з нагоды 26-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС, — паведаміў актывіст. — У звароце я прасіў, каб, калі будзе прымацца рашэньне, ...

Старшыня Аршанскага суду пераконвае актывіста, што падчас працэсу над Калякіным, Лябедзькам і Атрошчанкавым парушэньняў не дапускалася

Wednesday, April 25th, 2012

Падчас працэсу над палітыкамі С. Калякіным, А. Лябедзькам, А. Атрошчанкавым, якiя праходзiлi напрыканцы сакавіка ў Аршанскім гарадзкім судзе, былі дапушчаныя шматлікія парушэньні, упэўнены старшыня гарадзкой арганізацыі партыі левых «Справядлівы сьвет» Мікалай Дзямідаў. Пра гэта ён напісаў у той жа дзень у кнізе заўваг і прапаноў Аршанскага суду. Партыйны лідэр адзначыў, што судовыя паседжаньні ...

ДАІ перасьледуе полацкага прадпрымальніка

Wednesday, April 25th, 2012

У Полацку Валера Шостака ведае шмат хто. Напрыклад, ягоныя калегі-прадпрымальнікі, за правы якіх ён увесь час спрабуе змагацца. Часам небесьпасьпяхова. Таму яго ведаюць у адміністрацыі Полацкага калгаснага рынку. Ведаюць прадстаўнікі адміністрацыі гораду і іх ўсялякага кшталту прыхвастні, якім лішні галаўны боль прыносіць яго барацьба за захаваньне законнасьці. Таму, як контрзахады ...

Інфармацыя пра зьезд рускіх нацыяналістаў на Глыбоччыне пацьвердзілася. Яны зьбіраліся ў Чачалях

Tuesday, April 24th, 2012

Элітная база адпачынку ў Чачалях, што на Глыбоччыне, стала месцам збору расейскіх радыкальных нацыяналістаў. Менавіта тут прайшоў зьезд новай арганізацыі, якая завецца "Русскіе" і ўяўляе сабой радыкальную плынь, ідэалёгія якой нагадвае гітлераўскі нацызм. Такім чынам, у самым сэрцы Паазер'я зараджаецца новая расейская палітычная структура. Як паведамляе сайт лідэра "Русскіх" Дзьмітрыя ...

Віцебскі абласны суд патлумачыў прычыну закрытасьці працэсаў

Tuesday, April 24th, 2012

Жыхары Віцебску пакінулі з два дзясяткі допісаў у Кнізе заўвагаў і прапановаў, калі іх не пусьцілі на працэс па касацыйнай скарзе Сяргея Каваленкі, які праходзіў 10 красавіка, і на працэс па касацыйных скаргах Валера Шчукіна, Сяргея Калякіна, Анатоля Лябедзькі і Аляксандра Атрошчанкава, які адбыўся 18 красавіка. Наконт першага інцыдэнту ўжо ...

Сяргей Каваленка застанецца ў Навінках да канца месяца

Tuesday, April 24th, 2012

Палітычны зьняволены Сяргей Каваленка будзе знаходзіцца ў ахоўным аддзяленьні Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру псыхічнага здароў’я ў Навінках да канца красавіка. Пра гэта паведаміў жонцы палітвязьня, Алене, лекар з гэтага аддзяленьня. Паводле словаў Алены Каваленкі, яе непакоіла інфармацыя, што правядзеньне экспэртызы ў адносінах да яе мужа завяршаецца, і ўжо найбліжэйшымі днямі яго ...

Зьміцер Дашкевіч: «Як вы там жывяце? Добра я - мне кашу даюць»

Tuesday, April 24th, 2012

Зьмітра Дашкевіча наведаў адвакат, паведаміла нявеста палітвязьня Наста Палажанка. «Дзіма на той момант, як мы прыехалі, ведаў пра вызваленьне Саньнікава і Бандарэнкі, быў вельмі рады, віншаваў іх і сем'і. А ў самога Зьмітра нічога не зьмянілася. Хіба толькі распавёў, што яму нядаўна дазволілі "атаварку" ў турэмнай краме, упершыню за працяглы ...

У Віцебску забаранілі пікеты, прымеркаваныя да гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС

Tuesday, April 24th, 2012

У Віцебску забаранілі тры пікеты да ўгодкаў Чарнобыльскай трагедыі. Раённыя адміністрацыі адмовілі сябру КХП-БНФ Яну Дзяржаўцаву (на здымку), бо для правядзеньня масавых мерапрыемстваў трэба заключыць дамовы з камунальнымі службамі, міліцыяй і хуткай дапамогай. Гэта патрабуецца на падставе адпаведнага рашэньня Віцебскага гарадзкога выканкаму.