web analytics
Уладзя Яроменка асудзілі на 7 сутак » article » За правы чалавека

Уладзя Яроменка асудзілі на 7 сутак

29 April 2012 | admin |

12042902.jpgАктывіст міжнароднай арганізацыі “Малады фронт” (Чэхія) Уладзімер Яроменак асуджаны на сем сутак адміністрацыйнага арышту. Такое рашэньне ўвечары 27 красавіка вынес суд Савецкага раёну Менску. Пра гэта паведаміла праваабаронца Наста Лойка. Яроменак прыйшоў падтрымаць сваіх таварышаў - Мікалая Дземідзенку, Міхаіла Мускага і Рамана Васільева, якіх асудзілі 27 красавіка за ўдзел у акцыі апазыцыі “Чарнобыльскі шлях” на 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Супрацоўнікі міліцыі затрымалі Яроменка перад будынкам суду.

Паводле словаў Лойкі, Яроменка асудзілі за дробнае хуліганства. “Нібыта ён перад будынкам суду Савецкага раёну размахваў рукамі, лаяўся матам”, - сказала Лойка. Варта адзначыць, што Ўладзімер Яроменак зьяўляецца фігурантам крымінальнай справы аб масавых непарадках 19 сьнежня 2010 г. Яго асудзілі на тры гады зьняволення ў калёніі ўзмоцненага рэжыму, але 13 жніўня 2011 г. вызвалілі на падставе ўказу кіраўніка дзяржавы аб памілаваньні. Над Яроменкам устаноўлены прэвэнтыўны надгляд.

“Наша Ніва”

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.