web analytics
“Пікетаваньне 1 мая аб 11:00 на пляцоўцы перад кінатэатрам забараняецца, бо заяўнікі не пазначылі час і месца мерапрыемства” » article » За правы чалавека

“Пікетаваньне 1 мая аб 11:00 на пляцоўцы перад кінатэатрам забараняецца, бо заяўнікі не пазначылі час і месца мерапрыемства”

29 April 2012 | admin |

12042905.jpgПолацкія прадстаўнікі партыі левых «Справядлівы сьвет» рыхтуюць скаргу ў суд. Прычына банальная - адмова ў правядзеньні пікетаваньня. Але… Пры пералічэньні  чыноўнікамі парушэньняў патрабаваньняў закону “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь» напісана, што заяўнікамі не пазначаныя месца і дата правядзеньня масавага мерапрыемства. І далей у лісьце чорным па белым: «на падставе выкладзенага Полацкі гарадзкі выканаўчы камітэт забараняе правядзеньне пікетаваньня 1 мая 2012 году з 11:00 да 13:00 на пляцоўцы перад кінатэатрам “Радзіма”».

Заява аб правядзеньні 1 траўня пікетаваньня з мэтай выказваньня пратэсту супраць пагаршэньня сацыяльна-эканамічнага становішча грамадзян Беларусі была пададзеная сябрамі партыі «Справядлівы сьвет» 12 красавіка. Гэтая заява была зарэгістраваная пад № 01-15/1647. 25 красавіка Полацкім гарвыканкамам быў адпраўлены адказ заяўнікам, дзе паведамлялася, што пікет забаронены.

12042903.jpg

“Гавары праўду”

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.