web analytics
У Полацку ўшанавалі памяць ахвяраў Чарнобыля » article » За правы чалавека

У Полацку ўшанавалі памяць ахвяраў Чарнобыля

27 April 2012 | admin |

12042701.jpgПа традыцыі, што склалася, полацкія актывісты кампаніі «Гавары праўду» сумесна зь сябрамі БСДП (Грамада) і сябрамі партыі «Справядлівы сьвет» 26 красавіка ўшанавалі памяць ахвяраў чарнобыльскай трагедыі. У гэты дзень былі спушчаныя вянкі ў Заходнюю Дзьвіну. З прычыны пэўных цяжкасьцяў, гэтае мерапрыемства ўдзельнікі акцыі не змаглі зладзіць разам зь ліквідатарамі аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Яны спускалі вянкі ў раку пазьней.

Вось, што паведамілі ліквідатары ў гэты памятны для ўсіх дзень: Гарадзкія ўлады практычна не заўважаюць іх як грамадзкую арганізацыю. На цяперашні момант у іх няма памяшканьня, дзе б яны маглі зьбірацца, абмяркоўваць свае праблемы, сумесна шукаць іх рашэньні, бо памяшканьне, што арандавалі раней, яны пакінулі з-за высокай арэнднай платы. І ўсе іхныя звароты з просьбай аб выдзяленьні памяшканьня дагэтуль не разгледжаныя. Людзі засталіся фактычна адны, з усімі сваімі клопатамі і праблемамі.

“Гавары праўду”

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.