web analytics
Гарадоцкія актывісты зладзілі жалобную акцыю на цэнтральнай плошчы мястэчка » article » За правы чалавека

Гарадоцкія актывісты зладзілі жалобную акцыю на цэнтральнай плошчы мястэчка

27 April 2012 | admin |

12042702.jpg26 красавіка актывісты кампаніі «Гавары праўду» з Гарадка правялі жалобную акцыю на цэнтральнай плошчы раённага цэнтру з нагоды 26-й гадавіны чарнобыльскай трагедыі. Як усё адбывалася, расказвае Леанід Аўтухоў (на здымку): “Запалілі зьнічку ў памяць загінулых. Навокал была міліцыя. Мы людзей не заклікалі прыходзіць на акцыю, бо райвыканкам ня даў згоды на яе правядзеньне”.

“Дый грамадзтва сасьпела толькі да таго, каб падыйсьці да мяне і паскардзіцца на тое, што зачыняюць асфальтавы завод, ліквідуюць лясьніцтвы. Але жыхары ніяк ня могуць уцяміць, што ўсё ў іх руках! Выйдзі ў гэты «чорны» дзень на плошчу імя Леніна Гарадка 5 000 чалавек – і на заўтра плошча насіла б імя Кастуся Каліноўскага, а чыноўнікі думалі ня толькі б пра сваю карысьць, але і пра свой раён і людзей, якія жывуць у ім. Калі ж мы ўжо пачнем адчуваць адказнасьць за лёс сваіх дзяцей? Няўжо мы згодныя пакінуць для іх дзяржаву для чынавенства, а не для народу?” - кажа Леанід Аўтухоў.

“Гавары праўду”

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.