web analytics
У Гарадку забаранілі пікет з нагоды 26-й гадавіны Чарнобыльскай трагедыі » article » За правы чалавека

У Гарадку забаранілі пікет з нагоды 26-й гадавіны Чарнобыльскай трагедыі

26 April 2012 | admin |

12042601.jpgАктывіст кампаніі «Гавары праўду» з Гарадка Леанід Аўтухоў (на фота) атрымаў адказ з райвыканкаму за подпісам намесьніка старшыні Буруновай Н. А. «Зварот быў накіраваны, каб атрымаць дазвол на правядзеньне пікетаваньня з нагоды 26-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС, — паведаміў актывіст. — У звароце я прасіў, каб, калі будзе прымацца рашэньне, запрасілі на абмеркаваньне і мяне. Але чыноўнікі ўсё вырашылі самі, адказалі: “Не”. І як пасьля гэтага грамадзяне могуць ставіцца да кіруючай ўлады?! Толькі як да чужынцаў, акупантаў, якія захапілі, я лічу, уладу і здзекуюцца зь людзей».

«Чарнобыль закрануў бадай што ўсё насельніцтва Беларусі, мяркуе Леанід Аўтухоў. У тым ліку і чыноўнікаў, і міліцыянтаў, і супрацоўнікаў КДБ, і набліжаных да цела кіраўніка. Усе мы ўжываем атручаныя прадукты з забруджаных зямель Гомельшчыны, дыхаем атручаным паветрам. Таму тэма пабудовы беларускай АЭС у Астраўцы ня вельмі папулярная ў грамадзтве. Тым больш, што гэтае рашэньне, як звычайна ў нашай краіне, не абмяркоўвалася зь людзьмі, а было прынятае “кулюарна”, без уліку меркаваньня грамадзян. Гэтым пікетам мы хацелі сказаць “Не новаму Чарнобылю”, а таксама ўшанаваць сьветлую памяць загінулых і ўсіх тых, хто паклаў сваё здароўе на ліквідацыі наступстваў “мірнага атаму”, але гарадоцкае чынавенства адказала “Не” людзям!»

“Гавары праўду”

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.