web analytics
Ніякіх абсьледаваньняў не праводзіцца: зь Сяргеем Каваленкам сустрэліся сваякі » article » За правы чалавека

Ніякіх абсьледаваньняў не праводзіцца: зь Сяргеем Каваленкам сустрэліся сваякі

26 April 2012 | admin |

12041102.jpgЗь віцебскім апазыцыянэрам Сяргеем Каваленкам у Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры псыхічнага здароўя ў Навінках сустрэліся яго сваякі. Пра гэта паведаміла яго жонка Алена Каваленка. «Як мне распавяла цётка Сяргея, лячэньня яму толкам не аказваюць. Некаторыя лекі, якія мы яму перадавалі, да яго не даходзяць. Кругласутачна, праз шкло, за ім назіраюць урачы. Страўнік у яго пакуль поўнасьцю не працуе, ёсьць праблемы з падстраўнікавай залозай і ныркамі», — паведаміла Алена Каваленка.

Акрамя таго, паводле яе слоў, у РНПЦ псыхічнага здароўя па-ранейшаму адмаўляюцца перадаваць некаторыя прадукты, неабходныя для выхаду з галадоўкі. «У прыватнасьці, не дазваляюць перадаваць неабходныя Сяргею сокі з агародніны. Таму ён цяжка выходзіць з галадоўкі», — сказала Алена Каваленка. Яна адзначыла, што лекары РНПЦ псыхічнага здароўя ў прыватных гутарках адзначаюць, што Сяргей Каваленка павінен прабыць у іх месяц і затрымаецца там максімум да 10 траўня. «Пры гэтым пакуль ніякіх абсьледаваньняў псыхічнага здароўя, акрамя кругласутачнага назіраньня, не праводзіцца», — заявіла Алена Каваленка.

“Наша Ніва”

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.