web analytics
ДАІ перасьледуе полацкага прадпрымальніка » article » За правы чалавека

ДАІ перасьледуе полацкага прадпрымальніка

25 April 2012 | admin |

12042501.jpgУ Полацку Валера Шостака ведае шмат хто. Напрыклад, ягоныя калегі-прадпрымальнікі, за правы якіх ён увесь час спрабуе змагацца. Часам небесьпасьпяхова. Таму яго ведаюць у адміністрацыі Полацкага калгаснага рынку. Ведаюць прадстаўнікі адміністрацыі гораду і іх ўсялякага кшталту прыхвастні, якім лішні галаўны боль прыносіць яго барацьба за захаваньне законнасьці. Таму, як контрзахады вядуць барацьбу зь ім самім. Ужо шмат гадоў. Асабліва любяць пагрозы. Бачачы, што гэтым свавольнага прадпрымальніка ня проймеш, вырашылі дзейнічаць подла, спотайку.

З гэтай мэтай на мінулым тыдні супрацоўнікі ДАІ вельмі доўга перасьледавалі ягоную машыну і, нарэшце, каля дзіцячай паліклінікі спынілі, стварыўшы пры гэтым аварыйную сытуацыю. Якое ж было зьдзіўленьне ахоўнікаў парадку на дарозе, калі замест Валера за рулём апынулася ягоная жонка. “А мы думалі, што за рулём Валер Іванавіч, - у сэрцах вымавіў ДАІшнік. - Нічога, спынім як-небудзь і яго, ня будзе ён па горадзе езьдзіць”. У выніку ў жонкі Валера Шостака адабралі правы, выпісаўшы часовы талён. Сам «вінавайца» здарэньня заявіў, што гэткімі таннымі спосабамі яго не прымусяць адмовіцца ад актыўнай жыцьцёвай пазыцыі.

Сваабодны рэгіён

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.