Зьміцер Дашкевіч: «Як вы там жывяце? Добра я - мне кашу даюць»
24 April 2012 | admin |Зьмітра Дашкевіча наведаў адвакат, паведаміла нявеста палітвязьня Наста Палажанка. «Дзіма на той момант, як мы прыехалі, ведаў пра вызваленьне Саньнікава і Бандарэнкі, быў вельмі рады, віншаваў іх і сем’і. А ў самога Зьмітра нічога не зьмянілася. Хіба толькі распавёў, што яму нядаўна дазволілі “атаварку” ў турэмнай краме, упершыню за працяглы час і на 100 тысяч рублёў. Казаў, што быў вельмі рады, і пры гэтым зьдзівіўся, якія вялікія ў нас кошты. Пытаўся: як вы там жывяце, добра я - мне кашу даюць», - распавяла Наста Палажанка. Лідэра «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча трымаюць у памяшканьні камэрнага тыпу ў Глыбоцкай калёніі.
Прабачце, камэнтары не дазволеныя.