web analytics
У Віцебску забаранілі пікеты, прымеркаваныя да гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС » article » За правы чалавека

У Віцебску забаранілі пікеты, прымеркаваныя да гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС

24 April 2012 | admin |

12042403.jpgУ Віцебску забаранілі тры пікеты да ўгодкаў Чарнобыльскай трагедыі. Раённыя адміністрацыі адмовілі сябру КХП-БНФ Яну Дзяржаўцаву (на здымку), бо для правядзеньня масавых мерапрыемстваў трэба заключыць дамовы з камунальнымі службамі, міліцыяй і хуткай дапамогай. Гэта патрабуецца на падставе адпаведнага рашэньня Віцебскага гарадзкога выканкаму.

Ян Дзяржаўцаў: “Забаранілі на той падставе, што ня выкананае рашэньне выканкаму. І ўсё. Не атрымліваецца так, то мы вырашылі па-іншаму – прапанаваць уладам, каб яны ўдзельнічалі разам з намі. Ідём насустрач уладам. Хацелі зь імі дамовіцца, каб яны самі бралі з намі ўдзел. Але, відаць, нічога ў нас пакуль не атрымаецца. Будзем шукаць іншыя варыянты”.

Цягам двух апошніх гадоў віцебскім актывістам адмаўляла то адна, то другая са службаў, зь якімі, паводле рашэньня гарадзкіх уладаў, неабходна заключаць дамовы. На падставе таго ж рашэньня можна абысьціся без дамоваў – калі ўлады таксама ў ліку арганізатараў. Аднак просьбу далучыцца да Чарнобыльскіх пікетаў улады праігнаравалі.

Радыё Рацыя

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.