web analytics
Сяргей Каваленка застанецца ў Навінках да канца месяца » article » За правы чалавека

Сяргей Каваленка застанецца ў Навінках да канца месяца

24 April 2012 | admin |

12042405.jpgПалітычны зьняволены Сяргей Каваленка будзе знаходзіцца ў ахоўным аддзяленьні Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру псыхічнага здароў’я ў Навінках да канца красавіка. Пра гэта паведаміў жонцы палітвязьня, Алене, лекар з гэтага аддзяленьня. Паводле словаў Алены Каваленкі, яе непакоіла інфармацыя, што правядзеньне экспэртызы ў адносінах да яе мужа завяршаецца, і ўжо найбліжэйшымі днямі яго могуць перавесьці ў калёнію. А гэта можа падштурхнуць яго да ўзнаўленьня галадоўкі.

“Спачатку казалі, што месяц экспэртыза будзе цягнуцца, а зараз - ад 7 да 30 дзён. Ён знаходзіцца там з 11 красавіка. Прыйшоў адказ на мой ліст, дзе я пісала пра тое, каб яго паклалі ў шпіталь. Напісалі, што ў яго эразійны гастрыт. Такі яму дыягназ паставілі”, - паводле словаў Алены Каваленкі, у адказе з Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў прыведзеныя дадзеныя пра стан яе мужа, калі ён знаходзіўся ў аддзяленьні рэспубліканскай турэмнай больніцы пры калёніі “Віцьба –3”. Зараз, пасьля спыненьня галадоўкі, стан яе мужа стаў крыху лепшым. Пры росьце 1 мэтар 82 цантымэтры ён важыць каля 50 кіляграмаў, набраўшы амаль 5 кіляграмаў вагі. Ціск у яго стаў больш стабільным. Хаця, паводле словаў дактароў з ахоўнага аддзяленьня клінікі ў Навінках, праблемы са страўнікам і печаньню ў яго захоўваюцца.

Радыё Рацыя

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.