web analytics
Інфармацыя пра зьезд рускіх нацыяналістаў на Глыбоччыне пацьвердзілася. Яны зьбіраліся ў Чачалях » article » За правы чалавека

Інфармацыя пра зьезд рускіх нацыяналістаў на Глыбоччыне пацьвердзілася. Яны зьбіраліся ў Чачалях

24 April 2012 | admin |

12042406.jpgЭлітная база адпачынку ў Чачалях, што на Глыбоччыне, стала месцам збору расейскіх радыкальных нацыяналістаў. Менавіта тут прайшоў зьезд новай арганізацыі, якая завецца “Русскіе” і ўяўляе сабой радыкальную плынь, ідэалёгія якой нагадвае гітлераўскі нацызм. Такім чынам, у самым сэрцы Паазер’я зараджаецца новая расейская палітычная структура. Як паведамляе сайт лідэра “Русскіх” Дзьмітрыя Дзёмушкіна, на зьезьдзе ў Чачалях лідэры руху сфармавалі аргкамітэт сваёй партыі і найбліжэйшымі днямі пададуць у Мін’юст Расеі дакумэнты на рэгістрацыю.

На зьезьдзе прысутнічалі акрамя Дзёмушкіна экс-лідэр ДПНІ Аляксандар Бялоў, лідэр нацыяналістычнага руху “Памяць” Георгі Баравікоў, кіраўнік руху “Нацыянальная сацыялістычная ініцыятыва” Дзьмітры Баброў і іншыя расейскія нацыяналісты. Як сьцвярджае Дзёмушкін, “Прыехалі лідэры нацыяналістаў зь Піцера, Масквы, Вяткі, з Урала. У якасьці назіральнікаў на сустрэчы прысутнічалі лідэры беларускіх арганізацыяў правага толку”. Ні прадстаўнікі выканкаму, ні мясцовая міліцыя, ні мясцовыя жыхары нічога ня ведалі пра зьезд руху “Русскіе”. Відавочна, зьбіраліся ва ўмовах канспірацыі.

Хто такія гэтыя “Русскіе”? Этнапалітычны рух “Русскіе” паўстаў на аснове “Славянскага саюзу”, дзейнасьць якога ў Расеі была забароненая. Сайт ягонага заснавальніка сп. Дзёмушкіна напоўнены такімі скандальнымі тэмамі, як рэвізіянізм галакосту, гісторыя белай расы, расалёгія, нацыянал-сацыялізм. Супраць Дзёмушкіна ў Расеі былі заведзеныя ажно тры крымінальныя справы, у тым ліку за экстрымісцкую дзейнасьць. Паводле пракуратуры, ідэалёгія “Славянскага саюзу” (скарочана яны называюць сябе СС) блізкая да фашызму ўзору таго, што быў у гітлераўскай Нямеччыне.

Вось задачы СС паводле сайту Дзёмушкіна:

Мы сьцьвярджаем выразна і ясна: Расея павінна зноў стацца нацыянальнай дзяржавай Рускіх.

У нацыянальнай Рускай дзяржаве:

- Першаснай і галоўнай мэтай існаваньня дзяржаўнай улады стане забесьпячэньне нацыянальнай і сацыяльнай справядлівасьці;
- У асноўных законах краіны Рускія будуць прызнаныя дзяржаваўтваральнай нацыяй;
- Рускім людзям будуць вернутыя аднятыя сёньня ў іх грамадзянскія свабоды: забясьпечана недатыкальнасьць асобы, прыватнай уласнасьці, свабода слова, сходаў і саюзаў, будуць адмененыя цяперашнія антынародныя і антынацыянальныя законы;
- Засяленьне Расеі мігрантамі і выплата даніны Каўказу будуць спыненыя, распачнецца маштабная дзяржаўная падтрымка выміраючых Рускага і іншых карэнных народаў краіны;
- Вызваленыя палітычныя зьняволеныя, а вінаватыя ў палітычных рэпрэсіях панясуць суворае пакараньне;
- Станецца магчымай рэалізацыя сыстэмных маштабных эканамічных пераўтварэньняў, у выніку чаго Рускі народ атрымае магчымасьць у сьціслыя тэрміны пераадолець разбуральныя наступствы безадказнай дзейнасьці паразытычных кіраўнікоў мінуўшчыны;
- Расея будзе ачышчаная ад этназлачынцаў, злодзеяў і карупцыянэраў.

Як сказаў Дзёмушкін “Інтэрфакс”, зьезд “Русскіх” было вырашана праводзіць у Беларусі, бо на расейскай тэрыторыі яго маглі сарваць.

Весткі.інфо

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.