web analytics
Дэпутат Эўрапарлямэнту ўзяў пад апеку Сяргея Каваленку » article » За правы чалавека

Дэпутат Эўрапарлямэнту ўзяў пад апеку Сяргея Каваленку

24 April 2012 | admin |

12042402.jpgЭўрадэпутат з Польшчы Марэк Мігальскі (на фота) узяў пад свой асабісты патранат чарговага беларускага палітвязьня - Сяргея Каваленку. Ён абавязаўся ўсімі магчымымі спосабамі агучваць сытуацыю Каваленкі, зьвяртацца ў дзяржаўныя ворганы Беларусі і эўрапейскія структуры, каб дамагчыся вызваленьня палітвязьня.

Марэк Мігальскі: „У сувязі з тым, што спадар Бандарэнка выйшаў на волю, я вырашыў, што трэба накіраваць сваю актыўнасьць на іншых апазыцыянэраў, якія далей знаходзяцца ў турмах. Я выбраў Сяргея Каваленку. Цяпер чакаю афіцыйнага пацьверджаньня ад швэйцарскай арганізацыі Libereco. Буду рабіць дакладна тое самае, што рабіў у адносінах да Зьмітра Бандарэнкі”.

„Я захапляюся яго настойлівасьцю ў барацьбе за свабодную Беларусь. На жаль, у краіне, дзе кіруе Лукашэнка, нават яго просты жэст салідарнасьці і адданасьці дэмакратычным свабодам перасьледуецца законам”, – заявіў пра Каваленку эўрадэпутат. Раней Марэк Мігальскі быў апекуном, „хросным бацькам” паводле фармулёукі Эўрапарляменту, Зьмітра Бандарэнкі.

Радыё Рацыя

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.