web analytics
Аршанскім камуністам дазволяць акцыю на Першамай? » article » За правы чалавека

Аршанскім камуністам дазволяць акцыю на Першамай?

24 April 2012 | admin |

12042401.jpgАршанская гарадзкая арганізацыя Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет» у асобе яе старшыні Мікалая Дзямідава і скарбніка Леаніда Цьвяткова падала ў гарвыканкам 2 заяўкі на правядзеньне пікетаў у дзень агульнарэспубліканскага сьвята - 1 траўня 2012 году. Мэта пікетаваньня - выказваньне салідарнасьці з працаўнікамі ў барацьбе за свае правы.

Месцамі для акцыяў абраныя пляцоўкі каля кургану Неўміручасьці ў парку Герояў і перад кавярняй «Аронія» па вуліцы Леніна з 11:00 да 13:00. Гэтым разам, каб не атрымаць зноў адмову, камуністы напісалі заявы аб заключэньні дамоваў на ахову грамадзкага парадку падчас правядзеньня акцыяў з цэнтральнай паліклінікай, камунальным прадпрыемствам «Арыён» і ГАУС. Як вядома, менавіта незаключэньне гэткіх дамоваў улады выкарыстоўвалі раней, забараняючы пікеты. Што яны скажуць цяперака?

Орша.eu

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.