web analytics
У Глыбокім адбыўся таемны зьезд рускіх нацыяналістаў » article » За правы чалавека

У Глыбокім адбыўся таемны зьезд рускіх нацыяналістаў

23 April 2012 | admin |

12042301.jpgПра гэта агенцыі Interfax паведаміў Дзьмітры Дзёмушкін, лідэр руху «Русские». На зьезьдзе яго абралі старшынём аргкамітэту новай партыі, якую прыхільнікі зьбіраюцца найбліжэйшым часам зарэгістраваць. Дакумэнты будуць пададзеныя ў расейскае міністэрства юстыцыі. Паводле Дзёмушкіна, у зьезьдзе ўзялі ўдзел прадстаўнікі нацыяналістычных рухаў «Памяць» і «Нацыянальная сацыялістычная ініцыятыва», дэлегаты зьехаліся з Санкт-Пецярбургу, Масквы, Вяткі, іншых рэгіёнаў Расейскай Фэдэрацыі. А ў якасьці іназіральнікаў прысутнічалі лідэры беларускіх арганізацыяў правага кірунку.

Як зазначыў Дзёмушкін, зьезд было вырашана праводзіць у Беларусі, бо на расейскай тэрыторыі яго маглі сарваць. Жыхары Глыбокага даведаліся пра гэтую падзею толькі з інтэрнэту. «Ніякіх адзнакаў таго, што ў горадзе праходзіў зьезд расейскіх нацыяналістаў, няма і цягам дня не было. Ня бачылі ні транспарантаў, ні нават улётак ці налепак. Відавочна, прыежджыя з Расеі не хацелі афішаваць тут сваю імпрэзу», — апавёў глыбоцкі актывіст Зьміцер Лупач.

Радыё Свабода

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.