web analytics
Грамадзкія актывісты Віцебску зьвярнуліся з адкрытым лістом да гарадзкіх уладаў з нагоды ўгодкаў аварыі на Чарнобыльскай АЭС » article » За правы чалавека

Грамадзкія актывісты Віцебску зьвярнуліся з адкрытым лістом да гарадзкіх уладаў з нагоды ўгодкаў аварыі на Чарнобыльскай АЭС

22 April 2012 | admin |

12042201.jpgНапярэдадні 26-й гадавіны Чарнобыльскай трагедыі грамадзкія актывісты заклікалі жыхароў Віцебску, удзельнікаў ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай АЭС, узяць удзел у жалобным мерапрыемстве, пачатак якога заплянаваны на 18 гадзін 26 красавіка каля крыжа Эўфрасіньні Полацкай на Усьпенскай горцы ў Віцебску. Таксама актывісты зьвярнуліся з адкрытым лістом да ўладаў гораду:

Вось ужо мінула 26 гадоў, калі ў ноч на 26 красавіка 1986 году выбухнуў мірны ядзерны рэактар ??на Чарнобыльскай атамнай станцыі. Многа ці мала часу прайшло з таго дня, калі здарылася трагедыя, якая паводле сваіх маштабаў і наступстваў яшчэ ня ведала аналягаў у сьвеце? Ня толькі ў Беларусі, Украіне і заходняй частцы Расеі, але і ў іншых эўрапейскіх краінах наступствы Чарнобыльскай катастрофы былі адчувальныя.

Яны маглі б стацца куды больш трагічнымі па сваіх маштабах, калі б ў 1986 годзе ліквідатары праз страх за ўласнае здароўе адмовіліся выконваць свой абавязак. Але яны ступілі ў ядзернае полымя, коштам сваіх жыцьцяў мінімізавалі наступствы аварыі і накрылі рэактар ??каўпаком бясьпекі. Памяць пра тыя дні болем у сэрцах ліквідатараў жыве дагэтуль, ня сьцішваецца. Тады яны былі розныя па ўзросьце і нацыянальнасьці: хтосьці зь іх быў сівавалосы мужчына, хтосьці ў росквіце сіл, а былі і 18-гадовыя хлапчукі.

Шмат каго зь іх ужо няма ў жывых, шмат хто ўжо самі прыйсьці ня могуць. Але тыя, хто выжыў, памятаюць гэтую трагедыю. Аддаючы даніну памяці сваім таварышам, штогод у дзень 26 красавіка а 18-й гадзіне яны зьбіраюцца каля крыжа Эўфрасіньні Полацкай у Віцебску, запальваюць сьвечкі, успамінаюць сваіх сяброў і традыцыйна ідуць на бераг Дзьвіны, дзе спускаюць жалобны вянок, які, разгойдваючыся на хвалях і гнаны ветрам, сыходзіць у рачную далячынь… Але зь нейкай зацятасьцю цячэньне прыбівае яго да таго месца, адкуль яго запускаюць. Гэта нібы душы тых, каго няма на беразе, разьвітваюцца са сваімі таварышамі…

Зьвяртаючыся да ўладаў гораду Віцебску з калектыўным пасланьнем, хочацца аднаго, каб тая ініцыятыва грамадзянскай супольнасьці па ўвекавечаньні памяці Подзьвігу ліквідатараў была не забытая і ня зьведзеная да фармальнага мерапрыемства! Мы ня просім - мы настойваем, мы патрабуем!!! Грамадзянская ініцыятыва па ўвекавечаньні Подзьвігу ліквідатара аварыі на Чарнобыльскай атамнай станцыі павінна быць уключаная ў штогадовы плян мерапрыемстваў гораду Віцебску. Мы, якія жывем, мусім правядзеньнем грамадзянскай паніхіды ўшанаваць душы тых, што пайшлі, сваёй Памяцьцю пра іх.

Свой зварот хочацца скончыць словамі Найсьвяцейшага Патрыярха Кірыла, што прагучалі ў пасланьні да Поўнасьці Рускай праваслаўнай царквы ў сувязі з 25-й гадавінай аварыі на Чарнобыльскай АЭС, які сказаў: «Паўнавартасны клопат пра тых, хто ахвяраваў сваім здароўем, і пра ўсіх пацярпелых людзях патрабуе ад нас нашмат менш таго, што аддалі дзеля нашага дабрабыту ліквідатары чарнобыльскай аварыі. Мы павінны толькі ахвяраваць часткай свайго часу, сродкамі і ўвагай…»

“Гавары праўду”

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.