web analytics
Аршанскія актывісты “Нашага дому” інфармавалі пасажыраў пра свавольства міліцыянта » article » За правы чалавека

Аршанскія актывісты “Нашага дому” інфармавалі пасажыраў пра свавольства міліцыянта

21 April 2012 | admin |

12042102.jpgУ межах бестэрміновай кампаніі «Асьцярожна, міліцыя!» зроблены ўкід улётак пра міліцэйскае самавольства ў судзе Воршы і Аршанскага раёну ў прыгарадныя цягнікі на важных для пасажыраў напрамках: Ворша-Віцебск, Магілёў-Ворша, Менск-Ворша. «Распаўсюд улётак ажыцьцяўляўся паводле адзінага ўзгодненага па часе, мэтах і задачах пляну», - пракамэнтаваў ініцыятар акцыі актывіст кампаніі Анатоль Стралкоў.

Такая тактыка дальнабойнага ўзьдзеяньня на аршанцаў і аршанскіх міліцыянтаў дазваляе пазьбягаць ціску міліцыі на мясцовых актывістаў і будзе выкарыстоўвацца і надалей. Адсачыўшчы кароткачасовае жыцьцё прапагандысцкіх матэрыялаў, актывісты пераканаліся, што ў цэлым гэткая новая тактыка сябе апраўдвае: хаця ўлёткі і зьнішчаюцца падчас генэральнай прыборкі, але сваю ролю пасьпяваюць адыграць: падчас вымушанага бязьдзеяньня пасажыраў падчас руху ў абласныя цэнтры і сталіцу. У плянах у актывістаў таксама задзейнічаць маршрут Ворша - Лепель.

“Наш дом”

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.