web analytics
Павал Севярынец не спадзяецца на хуткае вызваленьне » article » За правы чалавека

Павал Севярынец не спадзяецца на хуткае вызваленьне

20 April 2012 | admin |

12042002.jpg19 красавіка прайшла палова тэрміну, якім за Плошчу пакаралі Паўла Севярынца (3 гады «хіміі»). Цяпер сустаршыня стваранай партыі Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі можа разьлічваць на ўмоўна-датэрміновае вызваленьне. Паўла Севярынца у вёсцы Куплін Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці, дзе ён адбывае пакараньне на «хіміі», наведали карэспандэнты Радыё Свабода.

«Вызваленьня пакуль не чакаю, бо ў нас працуе не закон, а загады. Загад зараз такі — трымаць тых, хто не падпісаў прашэньне пра памілаваньне там, дзе яны ёсьць. Але, дзякуй Богу, мне значна лягчэй, чым тым, хто ў турме. Імаверна, мяне вызваляць праз месяц-паўтара. Але я настроіўся сядзець. Калі трэба, дык і да званка, як той казаў», — заявіў Павал Севярынец.

Радыё Свабода

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.