web analytics
2012 April » archive » За правы чалавека

Архіў за April, 2012

Сяргей Каваленка можа зноў пачаць галадоўку

Monday, April 30th, 2012

30 красавіка зь вязьнем Сяргеем Каваленкам у псыхіятрычным шпіталі ў Навінках сустрэлася ягоная жонка Алена. «Выглядае ён з твару крыху лепей, але цела па-ранейшаму — косьці, абцягнутыя скурай. Днямі Сяргею зрабілі ультрагукавое абсьледаваньне ворганаў брушной поласьці, пра гэта распавёў лекар. Высьветлілі, што ў яго дыфузныя зьмены ў падстраўнікавай залозе і ...

Глыбоцкія пэнсіянэры і вязьні праігнаравалі суботнік

Monday, April 30th, 2012

Кіраўнік Глыбоцкага раёну абвінаваціў пэнсіянэраў ва няўдзеле ў суботніку. Пра гэта напісала раёнка “Весьнік Глыбоччыны”. Сярод арганізацыяў, што праігнаравалі рэспубліканскае мерапрыемства, раёнка адзначыла і глыбоцкую папраўчую калёнію №13. Нагадаем, што акурат у Глыбоцкай калёніі адбывае тэрмін палітвязень Зьміцер Дашкевіч.

Сяргея Каваленку ў “Навінках” пазбавілі ліставаньня

Sunday, April 29th, 2012

Палітзьняволены Сяргей Каваленка фактычна пазбаўлены магчымасьці ліставацца з роднымі. Гэта зьвязана з тым, што ў лякарні “Навінкі”, у якой Сяргей знаходзіцца на абсьледаваньні, няма цэнзара. Таму жонка вязьня Алена Каваленка кажа, што ня піша зараз мужу: "Я нават не спрабавала пісаць, бо мне сказалі, што лісты, якія прыходзяць да яго, ...

“Пікетаваньне 1 мая аб 11:00 на пляцоўцы перад кінатэатрам забараняецца, бо заяўнікі не пазначылі час і месца мерапрыемства”

Sunday, April 29th, 2012

Полацкія прадстаўнікі партыі левых «Справядлівы сьвет» рыхтуюць скаргу ў суд. Прычына банальная - адмова ў правядзеньні пікетаваньня. Але... Пры пералічэньні  чыноўнікамі парушэньняў патрабаваньняў закону "Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь» напісана, што заяўнікамі не пазначаныя месца і дата правядзеньня масавага мерапрыемства. І далей у лісьце чорным па белым: «на ...

Уладзя Яроменка асудзілі на 7 сутак

Sunday, April 29th, 2012

Актывіст міжнароднай арганізацыі "Малады фронт" (Чэхія) Уладзімер Яроменак асуджаны на сем сутак адміністрацыйнага арышту. Такое рашэньне ўвечары 27 красавіка вынес суд Савецкага раёну Менску. Пра гэта паведаміла праваабаронца Наста Лойка. Яроменак прыйшоў падтрымаць сваіх таварышаў - Мікалая Дземідзенку, Міхаіла Мускага і Рамана Васільева, якіх асудзілі 27 красавіка за ўдзел у ...

Віцебскія апазыцыйныя лідэры ў абласным судзе ня здолелі адстаяць права на свабоду мірных сходаў і шэсьцяў

Sunday, April 29th, 2012

Віцебскі абласны суд 26 красавіка не задаволіў касацыйную скаргу віцебскіх актывістаў на рашэньне суду Кастрычніцкага раёну Віцебску ад 20 сакавіка па скарзе пра забарону шэсьця на Дзень Волі ў Віцебску. Касацыйную скаргу ў суд падавалі заяўнікі шэсьця віцебскія актывісты Аляксей Гаўруцікаў, Хрыстафор Жаляпаў і Ян Дзяржаўцаў.

У Віцебску ўспаміналі ліквідатараў Чарнобыльскай аварыі (відэа)

Saturday, April 28th, 2012

На 26-я ўгодкі аварыі на Чарнобыльскай АЭС Віцебская грамадзкасьць — ліквідатары аварыі і дэмакратычныя актывісты — сабраліся каля Крыжа Эўфрасіньні Полацкай на Ўсьпенскай горцы. Пасьля кароткіх прамоваў і ўспамінаў удзельнікаў ліквідацыі наступстваў аварыі ў Чарнобылі прысутныя спусьціліся на бераг Заходняй Дзьвіны і пусьцілі па вадзе жалобны «Вянок памяці». Гэта ўжо ...

Гарадоцкія актывісты зладзілі жалобную акцыю на цэнтральнай плошчы мястэчка

Friday, April 27th, 2012

26 красавіка актывісты кампаніі «Гавары праўду» з Гарадка правялі жалобную акцыю на цэнтральнай плошчы раённага цэнтру з нагоды 26-й гадавіны чарнобыльскай трагедыі. Як усё адбывалася, расказвае Леанід Аўтухоў (на здымку): "Запалілі зьнічку ў памяць загінулых. Навокал была міліцыя. Мы людзей не заклікалі прыходзіць на акцыю, бо райвыканкам ня даў згоды ...

У Полацку ўшанавалі памяць ахвяраў Чарнобыля

Friday, April 27th, 2012

Па традыцыі, што склалася, полацкія актывісты кампаніі «Гавары праўду» сумесна зь сябрамі БСДП (Грамада) і сябрамі партыі «Справядлівы сьвет» 26 красавіка ўшанавалі памяць ахвяраў чарнобыльскай трагедыі. У гэты дзень былі спушчаныя вянкі ў Заходнюю Дзьвіну. З прычыны пэўных цяжкасьцяў, гэтае мерапрыемства ўдзельнікі акцыі не змаглі зладзіць разам зь ліквідатарамі аварыі ...

Ніякіх абсьледаваньняў не праводзіцца: зь Сяргеем Каваленкам сустрэліся сваякі

Thursday, April 26th, 2012

Зь віцебскім апазыцыянэрам Сяргеем Каваленкам у Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры псыхічнага здароўя ў Навінках сустрэліся яго сваякі. Пра гэта паведаміла яго жонка Алена Каваленка. «Як мне распавяла цётка Сяргея, лячэньня яму толкам не аказваюць. Некаторыя лекі, якія мы яму перадавалі, да яго не даходзяць. Кругласутачна, праз шкло, за ім назіраюць урачы. ...