web analytics
2012 March » archive » За правы чалавека

Архіў за March, 2012

Дзень Волі адзначылі ў Віцебску (дададзена відэа)

Wednesday, March 28th, 2012

Каля дваццаці чалавек удзельнічалі ў Віцебску ў сьвяткаваньні 94-ых угодкаў абвяшчэньня незалежнасьці БНР. Прысутныя ўсклалі кветкі да мэмарыяльнай дошкі, прысьвечанай Васілю Быкаву, і да помніку Ўладзімеру Караткевічу. Былі запаленыя белыя і чырвоныя зьнічы. У кароткіх прамовах гучалі патрабаваньні неадкладна вызваліць Сяргея Каваленку і іншых палітвязьняў, якія пакутуюць за Беларусь.

Лідэры апазыцыі знаходзяцца ў Аршaнскім ізалятары часовага ўтрыманьня

Wednesday, March 28th, 2012

Лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, старшыня Беларускай партыі левых "Справядлівы сьвет" Сяргей Калякін і прэс-сакратар грамадзянскай кампаніі "Эўрапейская Беларусь" Аляксандар Атрошчанкаў знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня ў Воршы. Прадстаўнікі апазыцыі былі зьнятыя зь цягніка Менск — Масква ў Воршы ў ноч на 28 сакавіка. Яны накіроўваліся ў Маскву, адкуль ...

Сяргея Каваленку пачынаюць прымусова карміць

Tuesday, March 27th, 2012

«Сёньня мужа пачнуць прымусова карміць праз зонд і могуць гэтым яго забіць, бо яму патрэбны зусім іншы выхад з галадоўкі», — паведаміла жонка Сяргея Каваленкі пасьля спатканьня зь ім у калёніі «Віцьба-3» у другой палове дня 27 сакавіка. Пра тое, што яго неўзабаве пачнуць прымусова карміць, паведаміў ёй сам Сяргей ...

Над Віцебскам ізноў лунаў нацыянальны сьцяг

Tuesday, March 27th, 2012

Бел-чырвона-белы сьцяг вывесілі ў падтрымку палітвязьняў віцебскія актывісты "Эўрапейскай Беларусі". Сьцяг прывісеў усяго 50 хвілін, але яго пасьпелі пабачыць дзясяткі жыхароў Віцебску – ён лунаў над шашой, дзе ходзіць грамадзкі транспарт. Актывісты вывесілі сьцяг на парэнчах чыгуначнага моста ў раёне вуліцы Маланабярэжнай. Пад ім праходзяць 4 трамвайныя маршруты, дык што ...

Супрацоўніка аховы звольнілі за бел-чырвона-белы сьцяг

Tuesday, March 27th, 2012

У Воршы за бел-чырвона-белы сьцяг, вывешаны актывістамі БХД, звольнены супрацоўнік пазаведамаснай аховы. Дырэктар “Аршанскіх электрасетак” Міхаіл Лук’янёнак абвінаваціў яго ў тым, што ён дапусьціў такое падчас сваёй зьмены. Пра гэта паведамляюць рабочыя прадпрыемства.

Полацкія міліцыянты перашкодізілі актывістам патрапіць у Менск на Дзень Волі

Tuesday, March 27th, 2012

25 cакавіка дэмакратычныя актывісты Віктар Калесьнік і Вячаслаў Бойка выехалі на аўтамабілі з Полацку ў Менск, каб узяць удзел у дазволеным уладамі шесьці і мітынгу, прымеркаваных да 94-ых угодкаў абвяшчэньня незалежнасьці БНР. Праехаць ім удалося не больш за дваццаць кілямэтраў. Хаця магло быць і менш. Ужо пры выезьдзе з Полацку ...

Каваленку прывезьлі ў «Віцьбу-3». Жонцы дазволілі спатканьне

Tuesday, March 27th, 2012

Галадоўніка Сяргея Каваленку прывезьлі ў калёнію «Віцьба-3». Пра гэта Алене Каваленцы, жонцы палітвязьня, паведамілі ў Віцебскім абласным судзе, дзе ёй далі дазвол на спатканьне з мужам сёньня, 27 сакавіка. Пра гэта «Свабодзе» паведаміў намесьнік старшыні партыі КХП-БНФ Юрась Беленькі, які апякуецца Сяргеем Каваленкам. «Алена пазваніла, што мае ўжо дазвол на ...

Дзень Волі ў Полацку: актывісты ўшанавалі памяць змагароў за беларускую мову і незалежнасьць дзяржавы

Monday, March 26th, 2012

25 сакавіка актывісты кампаніі «Гавары праўду» і сябры БСДП (Грамада) разам зь Львом Нікановічам і Марыяй Рыгораўнай усклалі кветкі на магілы іх паплечнікаў Кажана С.В., Дзікага А.Я., Мядзельца В.А., якія прайшлі лягеры і засталіся вернымі сваім перакананьням. У 1947 годзе было асуджана больш за 40 чалавек студэнтаў, якія хацелі навучацца ...

Сярод “навабранцаў” у чорным сьпісе Эўразьвязу - судзьдзя і пракурор зь Віцебску

Monday, March 26th, 2012

У сьпісе грамадзян Беларусі, у адносінах да якіх 23 сакавіка былі ўведзеныя візавыя і фінансавыя санкцыі Эўразьвязу, ёсьць два прозьвішчы жыхароў Віцебску. Гэта пракурор Дзьмітры Лутаў і судзьдзя Алена Жук, адказныя за несправядлівы, на думку праваабаронцаў, прысуд, вынесены 24 лютага ў дачыненьні да сябра КХП БНФ Сяргея Каваленкі. Цяпер у ...

Сяргей Парсюкевіч: Зь “Віцебскім рабочым” і так усё зразумела

Monday, March 26th, 2012

Актывісту кампаніі "Гавары праўду" Сяргею Парсюкевічу ўдалося высьветліць, чаму ён і іншыя вядомыя яму падпісанты калектыўнага звароту з патрабаваньнем абсталяваць адпаведным чынам пешаходныя пераходы на вул. Смаленскай, які яны перадалі яшчэ 13 лютага, не атрымалі ніякага адказу з гарвыканкаму. Аказваецца, адказ насамрэч быў высланы - у адзіным асобніку, на імя ...