web analytics
Сваякі Ўладзіслава Кавалёва даслалі дадатковую скаргу ў ААН » article » За правы чалавека

Сваякі Ўладзіслава Кавалёва даслалі дадатковую скаргу ў ААН

31 March 2012 | admin |

12033101.jpg30 сакавіка сваякі Ўладзіслава Кавалёва накіравалі ў Камітэт па правох чалавека ААН новую інфармацыю ў справе аб парушэньні права на жыцьцё. Як паведаміў праваабаронца Раман Кісьляк, які прадстаўляе ў камітэце сваякоў расстралянага Ўладзіслава Кавалёва, у дакумэнце ёсьць інфармацыя аб падзеях, зьвязаных з выкананьнем гэтага сьмяротнага прысуду. Таксама згадваюць абставіны пакараньня сьмерцю іншага фігуранта справы аб тэракце ў менскім мэтро, Дзьмітрыя Канавалава.

14 сакавіка ў беларускіх СМІ прайшла інфармацыя, што кіраўнік краіны адмовіў абодвум асуджаным па гэтай справе ў памілаваньні. 15 сакавіка маці Кавалёва зьвярнулася да Аляксандра Лукашэнкі зь пісьмовай просьбай прыпыніць выкананьне прысуду, каб Камітэт ААН пасьпеў разгледзець гэтую справу. 13, 14 і 15 сакавіка адвакат безвынікова спрабаваў сустрэцца з Уладзіславам Кавалёвым у СІЗА КДБ, а маці не магла высьветліць лёс сына. І толькі 17 сакавіка ёй прыйшоў ліст зь Вярхоўнага суду аб выкананьні прысуду.

На думку праваабаронцы Рамана Кісьляка, гэта дапаможа высьветліць праз Камітэт ААН афіцыйную дату сьмяротнага пакараньня і абставіны яго правядзеньня.

15 сьнежня 2011 году Камітэт ААН па правох чалавека зарэгістраваў скаргу аб парушэньнях права на жыцьцё, накіраваную сваякамі Ўладзіслава Кавалёва. Камітэт зьвяртаўся да ўраду Беларусі з просьбай не выконваць сьмяротны прысуд, пакуль скаргу не разгледзяць па сутнасьці.

Эўрарадыё

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.