web analytics
Сяргея Каваленку трымаюць пад кропельніцай » article » За правы чалавека

Сяргея Каваленку трымаюць пад кропельніцай

30 March 2012 | admin |

12033002.jpgЖонка Сяргея Каваленкі Алена паведаміла «Свабодзе» апошнія навіны пра свайго мужа. «Паводле лекара шпіталя, стан Сяргея здавальняючы. Адносна яго працягваюць учорашнюю схему лячэньня — парэнтэральнае кармленьне. Гэта калі праз катэтaр уводзяць фізраствор, глюкозу, амінакіслоты, іншыя прэпараты, каб падтрымаць арганізм. Лекар кажа, што лячэньне ідзе нармальна, капаюць яму па 8–9 гадзінаў запар. Але сам Сяргей па-ранейшаму ад галадоўкі не адмовіўся. Кропельніцу яму ставяць, прывязаўшы да ложка, як і раней. Больш падрабязнасьцяў лекар не паведаміў, размова была праз тэлефон».

Актывіст КХП БНФ Сяргей Каваленка асуджаны на 2 гады і месяц за парушэньне адбыцьця «хіміі» за вывешваньне бел-чырвона-белага сьцяга на навагодняй ёлцы ў Віцебску. Зь сярэдзіны сьнежня зь перапынкам на 20 дзён Сяргей Каваленка трымае галадоўку супроць прысуду. 26 сакавіка Сяргея Каваленку перавялі з рэспубліканскага турэмнага шпіталя на «Валадарцы» ў псыхіятрычны шпіталь пры калёніі «Віцьба-3».

Радыё Свабода

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.