web analytics
Зьмітра Дашкевіча наведала адвакат » article » За правы чалавека

Зьмітра Дашкевіча наведала адвакат

29 March 2012 | admin |

12032901.jpgЗ моладзевым лідэрам Зьмітром Дашкевічам у калёніі Глыбокага сустрэлася адвакатка. Разам з адвакаткай у калёнію прыехала і намесьніца старшыні зарэгістраванага ў Чэхіі «Маладога фронту» Наста Палажанка. Паводле яе словаў, Дашкевіч працягвае знаходзіцца ў штрафным ізалятары, куды яго кінулі без тлумачэньняў. У камэры зь ім утрымліваецца яшчэ 6 чалавек.

«Яны ўжо нават не тлумачаць, 30 сутак і ўсё. Больш жорстка прэсаваць адкрыта ў турме, чым у ШІЗА, я думаю немагчыма. Недзе праз тыдзень скончваецца гэты 30-суткавы тэрмін, ня факт, што ён выйдзе, але мы на гэта спадзяемся», — кажа Наста Палажанка. Яна паведаміла, што, нягледзячы на цяжкія ўмовы, настрой Зьмітра Дашкевіча нармальны, у парадку.

Паводле словаў Насты Палажанкі, сустрэча Дашкевіча з адвакатам працягвалася каля 40 хвілін. Размова ішла аб некаторых юрыдычных пытаньнях справы Дашкевіча. На іншыя тэмы размаўляць не дазволілі пад пагрозай прыпыненьня сустрэчы. Размова з адвакаткай адбывалася праз шкло і ў прысутнасьці супрацоўнікаў калёніі. Хаця закон прадугледжвае магчымасьць канфідэнцыйных сустрэч у асобным памяшканьні.

“Наша Ніва”

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.