web analytics
Афіцыйная дата расстрэлу Кавалёва - 15 сакавіка » article » За правы чалавека

Афіцыйная дата расстрэлу Кавалёва - 15 сакавіка

29 March 2012 | admin |

12032902.jpgЗгодна з афіцыйнымі дадзенымі Ўладзіслава Кавалёва расстралялі 15 сакавіка. “Але ўжо ні 13, ні 14 сакавіка да яго чамусьці не пускалі адваката Станіслава Абразея. Яны з Уладзіславам так і не падалі наглядную скаргу, бо ім не дазволілі сустрэцца”, - кажа Любоў Кавалёва, маці асуджанага і пакаранага за тэракт у менскім мэтро.

Маці апошні раз бачыла сына падчас сустрэчы 11 сакавіка. 16-м сакавіка датаваная даведка зь Вярхоўнага суду, што прысуд выкананы. Любоў Кавалёва і сястра расстралянага Тацьцяна ня ўпэўненыя, што ў “Пасьведчаньні аб сьмерці” напісалі сапраўдную дату. “Супрацоўніца ЗАГСу мяне завяла ў габінэт. Там у кампутары паглядзела дату - 15 сакавіка. Кажуць, што нейкія дадзеныя ім павінны былі даслаць аб выкананьні прысуду. Так і запісалі ў пасьведчаньне. А ці праўда гэта, ці прыдуманая дата - мы ня ведаем! ” - Кажа Любоў Кавалёва.

14 сакавіка ўвечары па тэлебачаньні перадалі паведамленьне, што Аляксандар Лукашэнка не памілаваў Уладзіслава Кавалёва і Дзьмітрыя Канавалава. 16-м сакавіка была датаваная папера зь Вярхоўнага суду, што прысуд ужо прыведзены ў выкананьне. Любоў Кавалёва лічыць, што гэтым былі парушаныя правы сына, які не пасьпеў падаць наглядную скаргу - напісаў толькі пра тое, каб адтэрмінавалі выкананьне прысуду, пакуль скаргу складаюць. Таксама ня сталі чакаць, пакуль скаргу Ўладзіслава Кавалёва разгледзіць Камітэт ААН па правох чалавека - хаця адтуль дасылалі просьбу да беларускага боку, каб не расстрэльваць асуджанага, пакуль яго скаргу не разгледзяць.

“Свабодны рэгіён”

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.