Архіў за March, 2012
Saturday, March 31st, 2012
Стан палітычнага зьняволенага, сябра Кансэрватыўна-хрысьціянскай парты БНФ Сяргея Каваленкі надзвычай крытычны. 31 сакавіка лекар калёніі “Віцьба-3” паведаміў жонцы палітвязьня Алене Каваленцы, што стан Сяргея пагоршаў у параўнаньні з апошнімі днямі. Цяпер стан ягонага здароўя нестабільны.
Каментаваць »
Saturday, March 31st, 2012
30 сакавіка сваякі Ўладзіслава Кавалёва накіравалі ў Камітэт па правох чалавека ААН новую інфармацыю ў справе аб парушэньні права на жыцьцё. Як паведаміў праваабаронца Раман Кісьляк, які прадстаўляе ў камітэце сваякоў расстралянага Ўладзіслава Кавалёва, у дакумэнце ёсьць інфармацыя аб падзеях, зьвязаных з выкананьнем гэтага сьмяротнага прысуду. Таксама згадваюць абставіны пакараньня ...
Каментаваць »
Friday, March 30th, 2012
Жонка Сяргея Каваленкі Алена паведаміла «Свабодзе» апошнія навіны пра свайго мужа. «Паводле лекара шпіталя, стан Сяргея здавальняючы. Адносна яго працягваюць учорашнюю схему лячэньня — парэнтэральнае кармленьне. Гэта калі праз катэтaр уводзяць фізраствор, глюкозу, амінакіслоты, іншыя прэпараты, каб падтрымаць арганізм. Лекар кажа, што лячэньне ідзе нармальна, капаюць яму па 8–9 гадзінаў ...
Каментаваць »
Friday, March 30th, 2012
У аршанскім гарадзкім судзе адбыўся суд над грамадзкім дзеячам, дэпутатам Вярхоўнага савету 13-га скліканьня Валерам Шчукіным. Валера Шчукіна аштрафавалі на 1 мільён 190 тысяч рублёў паводле двух пратаколаў: за дробнае хуліганства — штраф памерам 4 базавыя велічыні, або 140 тысяч рублёў, і за непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі — штраф 30 базавых ...
Каментаваць »
Thursday, March 29th, 2012
З 23 па 28 сакавіка ў раённых судох Віцебску праходзіла першая сэрыя паседжаньняў па пазовах сябра КХП БНФ Яна Дзяржаўцава да раённых адміністрацыяў гораду. Актывіст абскардзіў забарону на правядзеньне пікетаў, вынесеную кіраўніцтвамі адміністрацыяў. 15 пікетаў - па пяць у кожным з раёнаў Віцебску - меркавалася ладзіць штодня, пачынаючы зь першага ...
Каментаваць »
Thursday, March 29th, 2012
У Віцебску актывісты «Маладога фронту» правялі акцыю салідарнасьці з палітвязьнямі. Па горадзе былі распаўсюджаныя інфармацыйныя ўлёткі аб існуючых палітвязьнях. Тым самым актывісты спрабуюць нагадаць, данесьці грамадзтву аб тых, хто пакутуе ад «судзілішчаў» за кратамі.
Каментаваць »
Thursday, March 29th, 2012
Праваабаронца Валер Шчукін затрыманы ў Воршы і знаходзіцца ў гарадзкім аддзеле міліцыі, паведаміў дзяжурны маёр Даніленка. 70-гадовы праваабаронца правядзе ноч у аддзеле міліцыі. 30 сакавіка адбудзецца разгляд па справе аб адміністрацыйным правапарушэньні. Хутчэй за ўсё, праваабаронцу «шыюць» справу аб дробным хуліганстве.
Каментаваць »
Thursday, March 29th, 2012
Аляксандра Атрошчанкава, Сяргея Калякіна і Анатоля Лябедзьку 29 сакавіка судзілі ў Воршы за «дробнае хуліганства». Пачатак паседжаньня ў судзе Аршанскага раёну пад старшынствам судзьдзі Натальлі Байцовай праходзіў, па сутнасьці, за зачыненымі дзьвярыма: у залю суду не пусьцілі ні сваякоў затрыманых, ні праваабаронцаў. Шматлікія хадайніцтвы падсудных былі адхіленыя, у тым ліку ...
Каментаваць »
Thursday, March 29th, 2012
Згодна з афіцыйнымі дадзенымі Ўладзіслава Кавалёва расстралялі 15 сакавіка. "Але ўжо ні 13, ні 14 сакавіка да яго чамусьці не пускалі адваката Станіслава Абразея. Яны з Уладзіславам так і не падалі наглядную скаргу, бо ім не дазволілі сустрэцца", - кажа Любоў Кавалёва, маці асуджанага і пакаранага за тэракт у менскім ...
Каментаваць »
Thursday, March 29th, 2012
З моладзевым лідэрам Зьмітром Дашкевічам у калёніі Глыбокага сустрэлася адвакатка. Разам з адвакаткай у калёнію прыехала і намесьніца старшыні зарэгістраванага ў Чэхіі «Маладога фронту» Наста Палажанка. Паводле яе словаў, Дашкевіч працягвае знаходзіцца ў штрафным ізалятары, куды яго кінулі без тлумачэньняў. У камэры зь ім утрымліваецца яшчэ 6 чалавек.
Каментаваць »