Архіў за February, 2012
Monday, February 27th, 2012
Заплянаваны у Віцебскай філярмоніі канцэрт Зьмітра Вайцюшкевіча 26 лютага быў перанесены ў прыватны клюб. Распачынаючы вечарыну, сьпявак пажартаваў: “Як добра, што здараюцца такія пераносы, іначай я ніколі б у жыцьці не даведаўся пра гэтае ўтульнае месца”. Клюб мае камэрную сцэну, таму аб’яўлены раней прыезд WZ-аркестры не адбыўся. Нягледзячы на зьмену ...
Каментаваць »
Monday, February 27th, 2012
Суд Першамайскага раёну Віцебску даў асуджанаму на 2 гады і 1 месяц калёніі актывісту КХП БНФ Сяргею Каваленку дазвол на спатканьне з жонкай. Як паведаміла Алена Каваленка, спатканьне са зьняволеным мужам прызначанае на бліжэйшы аўторак. Алена Каваленка наведала 27 лютага сьледчы ізалятар Віцебску, дзе мела гутарку з кіраўніком мэдычнай часткі. ...
Каментаваць »
Monday, February 27th, 2012
Намесьніца старшыні зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі «Малады Фронт» Наста Палажанка ўжо больш за паўгады дамагаецца, каб пашпарт ейнага жаніха палітвязьня Зьмітра Дашкевіча перадалі ў калёнію, дзе ён адбывае пакараньне. Вясельле Насты Палажанка і Зьмітра Дашкевіча ўжо паўгода адкладаецца з-за адсутнасьці пашпарту ў жаніха.
Каментаваць »
Monday, February 27th, 2012
У Гарадку надоечы прайшла інфармацыйная акцыя, мэтай якой было азнаёміць жыхароў раённага цэнтру з новай ініцыятывай кампаніі «Гавары праўду». Па паштовых скрынях гараджан былі распаўсюджаныя ўлёткі з тэкстам «Грамадзянскай дамовы». Асноўны лейтматыў «Грамадзянскай дамовы», якую прапануе заключыць «Гавары праўду», - адстойваць законныя інтарэсы грамадзян Беларусі, абараняць іхныя правы.
Каментаваць »
Sunday, February 26th, 2012
Бел-чырвона-белы сьцяг быў заўважаны ў раёне дому па праспэкце Перамогі, 27 у Віцебску каля 14:30 у пятніцу - у той час, калі яшчэ працягваўся суд над Сяргеем Каваленкам. Апэрацыя па зьняцьці сьцягу заняла больш за дзьве з паловай гадзіны. Каб нэўтралізаваць "няправільны" сьцяг, у раён "надзвычайнага здарэньня" былі сьцягнутыя сілы ...
Каментаваць »
Sunday, February 26th, 2012
Паводле інфармацыі грамадзкага актывіста Барыса Хамайды зь Віцебску, да Сяргея Каваленкі, якога прысудзілі да двух гадоў і аднаго месяца калёніі, зьвярнуўся легендарны Мірон. Ён просіць Сяргея спыніць галадоўку. Раней з такімі просьбамі, паводле словаў Барыса Хамайды, ужо зьвярталіся Івонка Сурвіла і Зянон Пазьняк.
Каментаваць »
Sunday, February 26th, 2012
У мінулым годзе судамі Віцебскай вобласьці разгледжана больш за 73,2 тыс. спраў аб адміністрацыйных правапарушэньнях, што на 10% больш, чымся ў 2010-м. У дачыненьні да 65,9 тыс. асобаў накладзеныя адміністрацыйныя спагнаньні, 420 асобаў вызваленыя ад адміністрацыйнай адказнасьці. Для параўнаньня: у 2010 годзе судамі было разгледжана 67,6 тыс. такіх спраў, адміністрацыйныя ...
Каментаваць »
Sunday, February 26th, 2012
У Германавічах і Шаркоўшчыне грамадзкія актывісты пачалі збор грошай для сям'і палітвязьня Сяргея Каваленкі. Пра гэта распавяла грамадзкая дзяячка з Германавічаў Ада Райчонак. Пасьля зьмяшчэньня Сяргея пад варту ягоная жонка Алена Каваленка і двое дзяцей засталіся без сродкаў да існаваньня.
Каментаваць »
Saturday, February 25th, 2012
Палітвязень Павал Севярынец, які адбывае пакараньне за Плошчу-2010 у спэцкамендатуры ў вёсцы Куплін, лічыць прысуд Сяргею Каваленку раўнасільным забойству: "Прысуд Сяргею Каваленку проста люты. Чалавека, які два месяцы трымаў галадоўку, зараз проста забіваюць, кідаючы ў турму. Проста ламаюць чалавека".
Каментаваць »
Saturday, February 25th, 2012
Ужо месяц дзейнічае закон "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб". За цэлы месяц у Віцебскі абласны выканаўчы камітэт паступіла толькі 33 электронныя звароты. Людзі па-ранейшаму больш давяраюць папяроваму фармату, а магчыма яшчэ не звыклі да таго, што можна проста адаслаць электронны ліст. У звычайным папяровым канпэрце аблвыканкам атрымаў 349 зваротаў ...
Каментаваць »