web analytics
Другія ўгодкі стварэньня “Гавары праўду” адзначылі ў Воршы » article » За правы чалавека

Другія ўгодкі стварэньня “Гавары праўду” адзначылі ў Воршы

29 February 2012 | admin |

12022908.jpgНа мінулых выходных сваю другую гадавіну дзейнасьці адзначыла кампанія “Гавары праўду”. На сьвяткаваньне ў Воршу зьехаліся ўдзельнікі кампаніі з усёй Віцебскай вобласьці. Удзельнікі прыехалі бліжэй да абеду. Найперш актывісты рушылі ў бок гарадзкога рынку, каб раздаць жыхарам гораду буклеты кампаніі.

Пасьля акцыі распаўсюду ўдзельнікі кампаніі перамясьціліся ў адзін з грамадзкіх офісаў, дзе адбыўся сьвяточны сход. У сходзе ўзяў удзел адзін зь лідэраў кампаніі журналіст Сяргей Вазьняк. Акрамя абмеркаваньня палітычнай сытуацыі, на сходзе адзначылі найбольш актыўных удзельнікаў кампаніі з Воршы. Іх узнагародзілі кнігамі Ўладзімера Някляева “Лісты да Волі” з аўтографамі аўтара. Вечар скончыўся канцэртам барда Зьмітра Бартосіка, які, акрамя сваіх уласных песень, выканаў перакладзеныя на беларускую мову Рыгорам Барадуліным песьні Булата Акуджавы, Уладзімера Высоцкага і Андрэя Вазьнясенскага.

Орша.eu

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.